Алесь Мікалаевіч Карлюкевіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
Радок 11:
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў 1964 годзе ў вёсцы Зацітава Слабада Пухавіцкага раёна. Бацька — Мікола Карлюкевіч — працаваў у родным калгасе рабочым, маці (дзявочае прозвішча Ладуцька) была настаўніцай малодшых класаў.
 
Скончыў аддзяленне журналістыкі [[Львоўскае вышэйшае ваенна-палітычнае вучылішча|Львоўскага вышэйшага ваенна-палітычнага вучылішча]] (1985) і [[Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь|Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь]] (2002). У 1981—1995 гадах служыў ва Узброеных Сілах СССР і Рэспублікі Беларусь. Працаваў у [[газета]]х «[[Звязда (1917)|Звязда]]» (1995—1998), «[[Чырвоная змена]]» (1998—2002) — галоўны рэдактар, «[[Советская Белоруссия]]» (2002—2006). У 2006—2011 гадах дырэктар [[Літаратура і мастацтва (РВУ)|рэдакцыйна-выдавецкай установы «Літаратура і мастацтва»]]. Адначасова ў 2009—2011 гадах галоўны рэдактар газеты [[Літаратура і мастацтва (1932)|«Літаратура і мастацтва»]], што ўваходзіла ў склад РВУ.