Карачаеўцы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 15:
 
== Паходжанне ==
Саманазва карачаеўцаў ''къарачайлыла'' перакладаецца як "чорная [[рака]]". Згодна карачаеўскім паданням, Карча — імя іх правадыра, які ў [[14 стагоддзе|XIV]] ст. разам з прыхільнікамі перасяліўся на [[Паўночны Каўказ]] з [[Крым]]а<ref>[http://www.zolka.ru/aliev-u-d-proshloe-karachaevcev-nazvanie-karachaj-obrazovanie-karachaya-1927/ Алиев У.Д. — Прошлое карачаевцев. Название Карачай. Образование Карачая (1927)]</ref>. Большасць даследчыкаў атаесамляюць продкаў карачаеўцаў з горцамі Паўночнага Каўказа, аднак прызнаюць важнасць у іх этнагенезе [[Аланы|аланаў]], [[Булгары|булгараў]] і асабліва [[цюркі|цюркаў]]-[[Полаўцы|куманаў]]. [[Генетыка|Генетычныя]] даследаванні карачаеўцаў<ref>[http://www.khazaria.com/genetics/karachays.html Karachay Genetics: Abstracts and Summaries]</ref> паказваюць, што іх паходжанне сапраўды звязана з суседнімі горскімі народамі, чые далёкія продкі прыйшлі на Паўночны Каўказ з [[Пярэдняя Азія|Пярэдняй Азіі]]. Болей за траціну балкарцаў маюць [[Індаеўрапейцы|індаеўрапейскія]] карані, блізкія да старажытных народаў [[Сярэдняя Азія|Сярэдняй Азіі]].
 
== Гісторыя ==
Згодна паданням карачаеўцаў, на ранніх этапах сваёй [[гісторыя|гісторыі]] яны ваявалі за незалежнасць супраць [[Кабардзінцаў|кабардзінцаў]]. У [[17 стагоддзе|XVII]] - [[18 стагоддзе|XVIII]] стст. тэрыторыя, населеная карачаеўцамі, трапіла ў залежнасць ад [[Крымскае ханства|Крымскага ханства]]. Апошні паход крымскіх татар на землі захаду [[Паўночны Каўказ|Паўночнага Каўказа]] адбыўся ў [[1707]] г. З уплывам крымскіх татар звязана распаўсюджанне [[іслам]]а.
 
У [[1826]] г. падчас [[Каўказская вайна|Каўказскай вайнаы]] карачаеўцы заключылі дагавор з [[Расійская імперыя|расійскімі]] войскамі аб захаванні [[нейтралітэт]]у. Аднак у [[1828]] г. у сувязі з магчымым удзелам карачаеўцаў у нападах на расійскія ўмацаванні іх землі былі акупаваны і ў выніку ўключаны ў склад Расіі. У [[1855]] г. карачаеўцы падтрымалі [[мусульмане|мусульманскае]] паўстанне горцаў Паўночнага Каўказа супраць Расіі.
 
{{зноскі}}