Карачаеўцы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 41:
Асноўнай грамадскай адзінкай доўгі час заставаўся род ''тукъум'', які складаўся з пашыраных і малых нуклеарных [[сям'я|сем'яў]]. Чальцы аднаго ''тукъум'' мелі адзінае прозвішча, жылі ў сваёй родавай частцы паселішча. Род валодаў пэўнымі землямі, у тым ліку пашамі, могілкамі, часам нават [[мячэць|мячэцямі]], сімвалам ''тамга''. Забараняліся [[шлюб]]ы знутры роду або з чальцамі іншых родаў, што паходзілі ад аднаго з легендарных продкаў—мігрантаў з [[Крым]]а. Часам у склад роду прымалі несваякоў. Пры гэтым новы чалец праходзіў абрад праходу пад кіям. У выніку сваяцтва з ім вызначалася "па кію". Кроўнае сваяцтва звалася сваяцтвам "па агменю". Адданасць роду віталася, на чальцоў клаўся абавязак узаемнай дапамогі. Існаванне вялікіх пашыраных сем'яў ''юйюр'' тлумачыцца [[прырода|прыроднымі]] асаблівасцямі карачаеўскіх тэрыторый. Яны адрозніваюцца недахопам ворыўных зямель, а часам — і пашы. Вялікія сем'і не падзялялі зямлю паміж сваякамі, працягвалі весці агульную гаспадарку і выплочвалі адзіны падатак. Увядзенне царскімі ўладамі падушнага падатку ў другой палове XIX ст. прывяло да хуткага разбурэння ''юйюр'' на малыя нуклеарныя.
 
На чале сям'і заўсёды быў мужчына. Большасць сямейнай маёмасці падзялялася паміж сынамі, аднак згодна [[шарыят]]у дачкі таксама мелі права на маёмасць. Шарыят таксама дазваляў [[палігінія|палігінію]], але яе распаўсюджанне стрымліваў звычай традыцыйна высокага выкупу за нявесту ''калым''. Выбар партнёра па шлюбу залежаў ад бацькоў і часта супярэчыў жаданню не толькі нявесты, але і жаніха. Дамовы аб шлюбе паміж бацькамі маглі заключацца на будучыню, калі іх дзеці былі зусім малымі. Выйсцем са складанай сітуацыі з'яўляўся крадзеж нявесты. Карачаеўцы адрознівалі прымусовы крадзеж, крадзеж са сгоды дзяўчыны, крадзеж па дамоўленнасці паміж сем'ямі. Удаўцы часцяком жаніліся на сёстрах памерлай жонкі. Малодшы брат мог ажаніцца на ўдаве старэйшага брата.
На чале сям'і заўсёды быў мужчына. Большасць сямейнай маёмасці падзялялася паміж сынамі, але згодна звычаям [[шарыят]]у дачкі таксама мелі права на маёмасць.
 
Традыцыйнае грамадства карачаеўцаў не было сацыяльна аднастайным. Вылучаліся тры буйныя [[саслоўе|саслоўі]]. Вышэйшы стан займалі прадстаўнікі высакароднага саслоўя ''тау бий'' — нашчадкі ваенных правадыроў. Яны валодалі значнымі землямі і маёмасцю, на іх карысць працавалі абшчыннікі. Большасць карачаеўцаў належылі да саслоўя асабіста вольных ''къара ёзден''. Яны падзяляліся на дробных ''сыйсыз ёзден '' і заможных ''сыйлы ёзден''. На ніжэйшай сацыяльнай прыступцы стаялі [[рабства|нявольнікі]] ''къул''. Частка з іх вяла сваю гаспадарку, арандавала зямлю і статкі ў ''тау бий'', нават мела сваіх рабоў. Іншыя ''къул'' ня мелі маёмасці, працавалі за ежу. Рабства і прыгон былі адменены толькі ў [[1864]] г.
 
{{зноскі}}