Палац Патоцкіх (Львоў): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 58:
Будынак выкананы ў стылі французскага [[класіцызм]]у, цагляны, атынкаваны, Н-падобны ў плане, з развітым цэнтральным рызалітам і бакавымі крыламі. Трохпавярховы з мансардамі. [[Фасад]]ы дэкарыраваны фігурнымі абрамленнямі вокнаў і русцікацыяй, ляпнымі кансолямі гаўбцоў і [[балюстрада]]мі. Парадны ўваход аформлены арачным [[порцік]]ам з лепкай і іянічнымі калонамі. Ляпны дэкор аўтарства [[Пётр Гарасімовіч|Пятра Гарасімовіча]] і, верагодна, [[Леанарда Марконі]].
 
На першым паверсе размешчаны парадныя залы для прыёму гасцей, у афармленні якіх шырока выкарыстаны лепка, пазалота, рознакаляровы мармур, каштоўныя пароды дрэва, роспісы. З вуліцы ў двор вядуць парадныя манументальныя вароты з двума флігелямі, упрыгожаныя картушам. Для прыёмаў у палацы былі прадугледжаныя месцы для пад'ездупад’езду экіпажаў, залы для сустрэч. З паўднёва-заходняга боку каля палаца былі пабудаваныя з чырвонай цэглы будынкі стайні з барэльефамі коней і службаў з выхадам на вул. Асалінскіх (цяпер Стэфаніка, 7а). Ад боку вул. Каперніка палац аддзяляе агароджа з параднымі варотамі і флігелямі для вартаўніка. Тыльныя вароты выходзяць на вул. Ціхую. Агульная плошча палаца складае 3100 м2м².
 
Да 1879 года палац меў вялікі парк. Ужо ўУ канцы XIX  — пачатку XX стагоддзяў вакол палаца Патоцкіх пабудавалі цэлы шэраг шматпавярховых дамоў, частка з якіх выходзіла пярэднімі фасадамі на вуліцу, а тыльнымі часткамі ўна бок палацапалац. Таму выгляд на палац Патоцкіх застаўся адкрытым толькі з вуліцы Каперніка.
 
У канцы 1980-х гадоў у палацавым парку зладзілі шахту для пракладкі тунэляў падземнага трамвая, і пабудавалі непрывабную прыбудову, у якой цяпер знаходзіцца Музей мастацтва старажытнай ўкраінскайукраінскай кнігі (вул. Каперніка, 15а). Па ініцыятыве [[Барыс Рыгоравіч Вазніцкі|Б. Г.  Вазніцкага]] ў 2010 годзе г. побач уў парку быў закладзены Парк замкаў і абарончых збудаванняў старажытнай Украіны, дзе дэманструюцца макеты абарончых збудаванняў у маштабе 1:50.
 
== Літаратура ==