Карл I Анжуйскі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др арфаграфія
Радок 77:
| перыядканец_6 =[[7 студзеня]] [[1285]]
| перыяд праўлення_6 =
| папярэднік_6 =[[ГільемГільём II дэ Вілардуэн]]
| пераемнік_6 =[[Карл II Анжуйскі]]
| каранацыя_6 =
Радок 166:
 
== Спроба стварэння міжземнаморскай імперыі ==
Адной са сваіх мэт Карл зрабіў адваяванне [[Канстанцінопаль|Канстанцінопаля]] і аднаўленне [[Лацінская імперыя|Лацінскай імперыі]]. Для гэтага ён пры пасрэдніцтве папы ў маі [[1267]] года памірыўся з апошнім імператарам [[Балдуін II дэ Куртэнэ|Балдуінам II]] <ref>Балдуін быў саюзнікам Манфрэда, бо лічыў яго адзіным кіраўніком, здольным дапамагчы ў вяртанні страчанай імперыі.</ref>. Балдуін перадаў Карлу сюзерэнітэт над [[Княства Ахейскае|Ахейскім княствам]] і сюзерэнітэт над большасцю астравоў Эгейскага мора. Дагавор быў змацаваны заручынамі сына Балдуіна, [[Філіп I дэ Куртэнэ|Філіпа]], і дачкі Карла Беатрыс, прычым у выпадку бяздзетнасці Філіпа ўсе правы на імперыю павінны былі адысці Карлу. Адначасова Карл заключыў дагавор і з князем Ахейскім [[ГільемГільём II дэ Вілардуэн|Гільёмам II дэ Вілардуэнам]], які рады быў прызнаць сваім сюзерэнам моцнага валадара. Шукаючы саюзнікаў, Карл заключыў таксама дагавор з каралём [[Венгрыя|Венгрыі]] [[Бела IV|Белай IV]], дамовіўшыся аб шлюбе дачкі, Ізабелы, з венгерскім прынцам [[Ласла IV|Ласла]], унукам Белы, і сястры Ласла, Марыі са спадкаемцам Карла, будучым [[Карл II Анжуйскі|Карлам II]]. Дзякуючы гэтаму шлюбу Анжуйская дынастыя пазней узышла на венгерскі трон.
 
Пасля перамогі над Конрадзінам Карл запатрабаваў у Гільёма Вілардуэна выдаць старэйшую дачку і спадкаемніцу [[Ізабела дэ Вілардуэн|Ізабелу]] за свайго другога сына [[Філіп Анжуйскі|Філіпа]]. Пры гэтым у дагавор быў уключаны пункт, што пры бяздзетнай смерці спадкаемніцы правы на Ахейскае княства пяройдуць Карлу. Шлюб быў заключаны ў [[1271]] годзе.
Радок 181:
Пакуль Карл знаходзіўся ў вымушанай бяздзейнасці, імператар Візантыі [[Міхаіл VIII Палеалог]] развіў бурную дыпламатычную дзейнасць, заключыўшы саюзы з каралямі Балгарыі і Венгрыі, а таксама з [[Нагай|Нагаем]], фактычным кіраўніком [[Залатая Арда|Залатой Арды]]. А ў 1274 годзе ён аб'явіў Папе, што прымае унію.
 
У [[1275]] ў Папа Грыгорый дабіўся дагавора дружбы паміж імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі [[Рудольф I Габсбург|Рудольфам Габсбургаў]] і Карлам, які быў змацаваны шлюбам старэйшага ўнука Карла [[Карл Мартэл Анжуйскі|Карла Мартела]], і дачкі Рудольфа, Клеменцыі. Неўзабаве пасля гэтага, [[10 студзеня]] [[1276]] года, Папа РыгорГрыгорый памёр.
 
З лістапада [[1272]] года Карл вёў вайну супраць [[Генуя|Генуі]], а ў [[1275]] годзе яна перарасла ў вайну супраць адроджанай лігі гібелінаў. І склалася яна няўдала: да лета [[1276]] года ён страціў амаль усе ўладанні ў П'емонце. [[22 чэрвеня]] пры пасрэдніцтве новага Папы [[Інакенцій V, Папа Рымскі|Інакенція V]], які памёр неўзабаве пасля гэтага, быў заключаны мір.