Навуковая ступень: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Навуковая ступень''' (вучоная ступень, акадэмічная ступень, тытул) — ступень кваліфікацы...'
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Навуковая ступень''' (вучоная ступень, акадэмічная ступень, тытул) — ступень кваліфікацыйнай сістэмы ў навуцы, якая дазваляе ранжыраваць навуковых дзеячаў і навукова-педагагічных работнікаў у пэўнай галіне навукі на асобных этапах акадэмічнай кар'еры. Зараз у Беларусі прысвойваюць навуковыя ступені [[Кандыдат навук|кандыдата]] і [[Доктар навук|доктара навук]], як правіла, пасля адпаведных этапаў навучання ў вну або па завяршэнні адукацыі ў яго даследчым (напрыклад, аспірантскім) падраздзяленні і публічнай абароны спецыяльнай навуковай працы (дысертацыі).
 
На беларускіх землях першым навуковыя ступені пачаў прысвойваць [[Віленскі ўніверсітэт]]. Ва ўніверсітэтах Расійскай імперыі навуковыя ступені упершыню былі ўведзеныя ў 1819 годзе. У 1917 годзе навуковыя ступені савецкімі ўладамі былі ліквідаваныя. У 1937 годзе ў СССР былі ўсталяваныя ступені кандыдата і доктара навук. Зараз у Беларусі дзейнічае савецкая сістэма прысуджэння навуковых ступеняў кандыдата і доктара навук з адпаведных галін навукі.