Навуковая ступень: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 312:
 
== Сітуацыя ў Беларусі ==
У Рэспубліцы Беларусь прысуджаюцца два навуковых ступені: кандыдата навук і доктара навук — па адпаведнай галіне навукі з 2122 наяўных. Вучоная ступень дае права навуковым работнікам на прызнанне іх навуковымі работнікамі вышэйшай кваліфікацыі. Галіны навук, па якіх прысуджаюцца навуковыя ступені амаль ідэнтычныя былым савецкім. Асобам, якім прысуджаны навуковыя ступені, выдаюцца нацыянальныя дыпломы кандыдата навук або доктара навук.
 
Вучоная ступень кандыдата навук прысуджаецца саветам па абароне дысертацый на падставе публічнай абароны кандыдацкай дысертацыі, рашэнне якога зацвярджаецца Прэзідыумам ВАК у форме пастановы адкрытым або таемным галасаваннем і ўступае ў сілу з дня яго прыняцця саветам па абароне дысертацый. Суіскальнікам вучонай ступені кандыдата навук з'яўляецца асоба з вышэйшай адукацыяй, якая здала кандыдацкія (дыферэнцыраваныя) залікі і кандыдацкія экзамены па агульнаадукацыйных дысцыплінах, а таксама кандыдацкі экзамен (кандыдацкія экзамены) па спецыяльнай дысцыпліне, адпаведнай спецыяльнасці (спецыяльнасцях) і галінам навукі, па якіх падрыхтавана і прадстаўлена да абароны дысертацыя.