Замкавая гара (Мсціслаў): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
[[Файл:План мсціслаўскага дзяцінца (Замкавай гары).jpg|thumb|План мсціслаўскага дзяцінца (Замкавай гары)]]
{{значэнні|Замкавая гара}}
'''Замкавая гара''' — [[гарадзішча]] ([[дзяцінец]]), першапачатковы цэнтр старажытнага [[Мсціслаў|Мсціслава]], на высокім правым беразе р. [[Віхра]], узвышаецца на 20 м над узроўнем вады. Пляцоўка плошчай каля 2 [[га]] па перыметры была ўмацавана кальцавым [[Вал (фартыфікацыя)|валам]], ад якога захаваўся паўднёва-ўсходні ўчастак.
 
Абследавалі ў [[1893]] [[Е. Р. Раманаў]], у [[1925]] [[А. М. Ляўданскі]], у [[1928]] [[С. А. Дубінскі]], у [[1978]] [[М. А. Ткачоў]]. Раскопкі праводзілі ў [[1956]]—1985 [[Л. В. Аляксееў]] (ускрыта больш за 1200 [[м²]]) і ў [[2014]] годзе [[І. Марзалюк]]. [[Культурны пласт]] (3,3 м) з 3 гарызонтаў. Ніжні (0,8—0,9 м над [[мацярык (археалогія)|мацерыком]]) склаўся з часоў існавання першапачатковага пасялення да ўзнікнення вулічных драўляных [[маставая|маставых]]. Знойдзены [[Падвеска (упрыгажэнне)|падвескі]] ў выглядзе [[абраз]]а, [[сегнерава кола]] з выявай [[крыж]]а і інш., рэшткі драўляных [[пабудова|пабудоў]] (самая ранняя датуецца [[1204]]). У паўночнай частцы дзяцінца ў мацерыку выяўлены [[могільнік]] першых жыхароў Мсціслава, а таксама рэшткі знішчаных [[пажар]]ам пабудоў.
 
У сярэднім пласце па драўляных [[насціл]]ах вуліц вылучаюцца адначасовыя напластаванні помніка. Выяўлены рэшткі 2 вымашчаных [[бервяно|бярвёнамі]] перакрыжаваных [[вуліца|вуліц]]. Старажытная [[маставая]] была пракладзена ў [[1230-я|1230]]—[[1240-я]] гг.
 
У верхнім пласце з-за ўмоў залягання драўляныя рэшткі не захаваліся. Заходні бок вуліцы, што ішла ў напрамку поўнач—поўдзень, быў шчыльна забудаваны [[клець|клецямі]], сярод якіх вылучаўся дом з [[падлога]]й і [[глінабітныя пабудовы|глінабітнай]] [[печ]]чу. На ўсходнім баку вуліцы стаяла чатырохвугольная ў плане [[капліца]] з [[алтар]]ом і пахаваннямі ўнутры. Паводле раскопак найбольш інтэнсіўнае будаўніцтва ў Мсціславе прыпадае на [[1260-я]] гг. Прасочваюцца межы [[двор|двароў]], абнесеных [[вастракол]]ам. Выяўлены рэшткі абарончай [[данжон|вежы-данжона]], у якой, верагодна, размяшчалася і [[царква]]. У пачатку [[14 ст.]] [[пажар]] знішчыў большасць пабудоў у Мсціслава. Пасля аднаўлення горада змянілася яго [[планіроўка]].
 
Сярод знаходак — [[бронза]]вы [[энкалпіён |крыж-энкалпіён]] (канец [[12 ст.]]) з надпісам ''«Богородица помогай»'', фрагмент [[берасцяная грамата з Мсціслава|берасцяной граматы]], [[пісала|пісалы]] з надрапанымі [[літара]]мі НТА, Ж, РВ, [[шахматныя фігуры]] з дрэва і косці ([[пешка]] і [[ладдзя]]), асколкі [[шкло|шклянога]] [[келіх]]а з [[Арабская мова|арабскім надпісам]], рэшткі разбітых [[звон|званоў]], сагнуты [[наканечнік]] вялікай [[рагаціна|рагаціны]] [[12 ст.|12]]—[[13 ст.|13]] стст. У культурным пласце [[14 ст.|14]]—[[17 ст.|17]] стст. знойдзена шмат фрагментаў чорнаглянцаванага [[Паліваная кераміка|паліванага]] і [[шкло|шклянога]] [[посуд]]у, [[тэракота]]вая і паліхромная паліваная [[кафля]], гліняныя [[пісанка|пісанкі]], вырабы з [[жалеза]] і [[косць|косці]], дэталі [[арбалет]]аў, [[тыгель|тыглі]] і ліцейныя формы, асколкі гарматных [[Ядро (артылерыя)|ядраў]], 6 наканечнікаў [[страла|стрэл]] 1-й паловы — сярэдзіны [[17 ст.]] Выяўлены сляды [[гарбарства|гарбарнай]] майстэрні з кавалкамі [[скура|скур]] і касцянымі пласцінкамі-накладкамі на [[калчан]] з [[зааморфны арнамент|зааморфным]] і [[геаметрычны арнамент|геаметрычным арнаментам]]. Мясцовыя жыхары займаліся ў асноўным [[ганчарства|ганчарным]], [[гарбарства|гарбарным]], [[ювелірная справа|ювелірным]] і інш. рамёствамі, [[гандль|гандлявалі]] з [[Кіеў|Кіевам]], [[Валынь|Валынню]], [[Каўказ]]ам, апасродкавана — з [[Блізкі Усход|арабскім Усходам]].
 
У час раскопак у [[2014]] годзе выяўлены дом, які, верагодна, належаў камусьці з багатых гараджан, або з'яўляўсяз’яўляўся часткай княжацкага падворка. Тут былі выяўлены [[Мсціслаўская берасцяная грамата (2014)|берасцяная грамата]] [[XII ст.]], невялікае [[прасліца]] з надрапанымі на ім літарамі [[Ѯ]], [[А]], [[І]] і [[Л]], асколак візантыйскага куфля, распісанага [[золата]]м, крыжы-машчавікі [[XII]] - — першай паловы [[XIII]] стагоддзя, рэшткі скуранога [[абутак|абутабутку]]ку, мноства жаночых [[упрыгажэнне|упрыгажэннупрыгажэнняў]]яў, [[зброя]], а таксама кавалачак бяросты з прастаўленым на ёй знакам княжацкага [[трызуб]]ца<ref>[https://www.kp.by/daily/26257.4/3136374/ В Мстиславле нашли детские прописи XII века]</ref><ref name="budzma">[http://budzma.by/news/u-mscislavye-adshukali-samuyu-starazhytnuyu-na-byelarusi-byerascyanuyu-hramatu.html У Мсціславе адшукалі самую старажытную на Беларусі берасцяную грамату]</ref>.
 
Паводле пісьмовых крыніц, на дзяцінцы існавалі 2 царквы — Багародзіцы і Св. Мікалая. Ад першай захаваліся фрагменты [[плінфа|плінфплінфы]]ы рубяжа [[12 ст.|12]]—[[13 стагоддзе|13]] стст., рэшткамі другой з’яўляецца, відаць, выяўленая абарончая [[данжон|вежа-данжон]]. Канструкцыя апошняй дае падставу меркаваць, што [[храм абарончага тыпу|цэрквы абарончага тыпу]] існавалі ў [[Беларусь|БеларусБеларусі]]і раней за [[15 стагоддзе|15]]—[[16 стагоддзе|16]] стст. (тады іх узводзілі з дрэва). Дзяцінец знішчаны ў [[1654]] у час штурму Мсціслава рускім ваяводам [[А. М. Трубяцкі]]м.
 
== Гл. таксама ==
* [[Мсціслаўскі замак]]
* [[Дзявочая гара (Мсціслаў)|Дзявочая гара]]
{{зноскі}}
 
== Літаратура ==
* {{крыніцы/Археалогія Беларусі|2}}