Барыс Іванавіч Сачанка: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Zmier (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Zmier (размовы | уклад)
Радок 30:
Дэбютаваў апавяданнем у 1956 (часопіс «Маладосць»). Аўтар кніг прозы «Дарога ішла праз лес» (1960), «Барвы ранняй восені» (1962), «Зямля маіх продкаў» (1964), «Пакуль не развіднела» (1966), «Апошнія і першыя» (1968), «Дарогі» і «Аксана» (1971), «Памяць» (1973), «Тры аповесці» (1976), «Ваўчыца з Чортавай Ямы» (1978), «Горкая радасць вяртання» (1987), «Вечны кругазварот» і «Родны кут» (1989), рамана «Чужое неба» (1975), трылогіі «Вялікі Лес» (1980, 1982, 1984), кніг гумару і сатыры «Вол-фігурыст» (1966), «Халасцяк» (1969), кніг крытыкі і эсэістыкі «Жывое жыццё» (1985), «Сняцца сны аб Беларусі...» (1990), кніг для дзяцей «Кошык малін» (1986) і «Бабка Адарка» (1987). У 1981 выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах.
 
=== Пераклады ===
Перакладаў з сербскай, славацкай, польскай моў. Пераклаў на беларускую мову аповесць Я. Гуцалы «Школьны хлеб» (1976), П. Андрэева (П. Абрасімава) «Аповесць пра майго сябра» (1979), кнігу аповесцей і апавяданняў [[І. Андрыч]]а «Трывожны год» (1978), п'есы А. Салынскага «Барабаншчыца» (пастаўлена ў 1978) і А. Галіна «Апошняе спатканне» (пастаўлена ў 1980), паасобныя творы [[М. Прышвін]]а, [[С. Нікіцін]]а, [[У. Багамолаў|У. Багамолава]], П. Мірнага, М. Кацюбінскага, Ф. Крайцвальда і інш.
 
=== Укладальнік кніг ===
Укладальнік кніг аповесцей і апавяданняў Я. Гушчы «Пан Грацыян і іншыя» (1976), Я. Івашкевіча «Дзяўчына і галубы» (1977), выбранай прозы [[М. Булгакаў|М. Булгакава]] (1985), [[Ф. Салагуб]]а (1987), Б. Пільняка (1988), [[У. Набокаў|У. Набокава]] (1989), зборніка паэзіі [[Л. Геніюш]] «Белы сон» (1990), 2-томнай «Анталогіі рускага савецкага апавядання» (1987). У часопісах «Полымя», «Маладосць», «Спадчына», штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва» апублікаваў (з прадмовамі і каментарыямі) забытыя ці малавядомыя і зусім невядомыя творы [[Я. Купала|Я. Купалы]], [[Я. Колас|Я. Коласа]], [[В. Ластоўскі|В. Ластоўскага]], [[К. Сваяк]]а, Л. Геніюш, [[У. Жылка|У. Жылкі]], У. Клішэвіча, А. Салаўя і інш. Напісаў сцэнарый дакументальнага фільма «Алесь Гарун» (зняты ў 1990).