Класіцызм: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 58:
У перыяд пасля напалеонаўскіх войнаў класіцызму прыходзілася ўжывацца з [[Эклектыка, архітэктура|рамантычна афарбаванай эклектыкай]], у прыватнасці, з вяртаннем цікавасці да Сярэдневякоўя і модай на архітэктурную [[неаготыка|неаготыку]]. У сувязі з адкрыццямі [[Шампальён]]а набіраюць папулярнасць егіпецкія матывы. Цікавасць да старажытнарымскай архітэктуры змяняецца піетэтам перад усім старажытнагрэчаскім («[[неагрэк]]»), які асабліва ярка праявіўся ў Германіі і ў ЗША. Нямецкія архітэктары [[Леа фон Кленцэ]] і [[Карл Фрыдрых Шынкель]] забудоўваюць, адпаведна, [[Мюнхен]] і [[Берлін]] грандыёзнымі музейнымі і іншымі грамадскімі будынкамі ў духу [[Парфенон]]а. У Францыі чысціня класіцызму разводзіцца свабоднымі запазычаннямі з архітэктурнага рэпертуару рэнесансу і барока (гл. [[боз-ар]]).
 
== ЛітаратураУ літаратуры ==
[[Выява:Buste Pierre Corneille Bibliotheque Sainte-Genevieve.jpg|thumb|150px|Бюст П'ера Карнеля]]
Заснавальнікам паэтыкі класіцызму лічыцца француз [[Франсуа Малерб]] (1555—1628), які правёў рэформу французскай мовы і верша і распрацаваў паэтычныя каноны. Вядучымі прадстаўнікамі класіцызму ў драматургіі сталі трагікі [[Карнель]] і [[Жан Расін|Расін]] (1639—1699), асноўным прадметам творчасці якіх быў канфлікт паміж грамадскім абавязкам і асабістымі пачуццямі. Высокага развіцця дасягнулі таксама «нізкія» жанры — байка (Ж. [[Жан дэ Лафантэн|Лафантэн]]), сатыра ([[Нікола Буало-Дэпрэё|Буало]]), камедыя ([[Мальер]] 1622—1673).