Класіцызм: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Архітэктура: вікіфікацыя, арфаграфія
Радок 42:
Галоўнай рысай архітэктуры класіцызму быў зварот да форм [[антычнае дойлідства|антычнага дойлідства]] як да эталону гармоніі, прастаты, строгасці, лагічнай яснасці і манументальнасці. [[Архітэктура|Архітэктуры]] класіцызму ў цэлым уласцівая рэгулярнасць планіроўкі і выразнасць аб’ёмнай формы. Асновай архітэктурнай мовы класіцызму стаў [[Архітэктурны ордар|ордар]], у прапорцыях і формах блізкі да [[антычнае дойлідства|антычнасці]]. Для класіцызму ўласцівыя [[восевая сіметрыя|сіметрычна-восевыя]] кампазіцыі, стрыманасць дэкаратыўнага ўбрання, рэгулярная сістэма планіроўкі [[горад|гарадоў]].
 
Архітэктурная мова класіцызму была сфармулявана на зыходзе эпохі Адраджэння вялікім венецыянскім майстрам [[Андрэа Паладзіа|Паладзіа]] і яго паслядоўнікам [[Скамоцы]]. Прынцыпы антычнага храмавага дойлідства венецыянцы абсалютызавалі настолькі, што ўжывалі іх нават пры будаўніцтве такіх прыватных асабнякоў, як [[віла КапрыКапра]]. [[Ініга Джонс]] перанёс паладыянства на поўнач, у Англію, дзе мясцовыя архітэктары-[[паладыянства|паладыянцы]] з рознай ступенню вернасці трымаліся запаветаў Паладзіа аж да сярэдзіны XVIII стагоддзя.
[[Выява:Villa Rotonda front.jpg| thumb|150px|left|[[Андрэа Паладзіа]]. [[Віла Ратонда]] каля [[Вічэнца|Вічэнцы]]]]
К таму часу перасыць «узбітымі вяршкамі» позняга [[барока]] і [[ракако]] стала накоплівацца і ў інтэлектуалаў кантынентальнай Еўропы. Народжанае рымскімі дойлідамі [[Берніні]] і [[Бараміні]] барока вытанчылася ў ракако, пераважна камерны стыль з акцэнтам на аздабленні інтэр’ераў і дэкаратыўна-прыкладным мастацтве. Для вырашэння буйных горадабудаўнічых задач гэтая эстэтыка была малапрыдатная. Ужо пры [[Людовік XV|Людовіку XV]] (1715-74) у [[Парыж]]ы будуюцца горадабудаўнічыя ансамблі ў «старажытнарымскім» гусце, такія як [[плошча Згоды]] (арх. [[Анж Жак Габрыэль]]) і царква [[Царква Сен-Сюльпіс|Сен-Сюльпіс]], а пры [[Людовік XVI|Людовіку XVI]] (1774-92) падобны «высакародны лаканізм» становіцца ўжо асноўным архітэктурным напрамкам.