Польская абарончая вайна (1939): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др афармленне
афармленне
Радок 22:
|заўвага =
|Commons =
}}'''Польская абарончая вайна''' ({{lang-pl|wojna obronna Polski}}) або '''Польская кампанія''' ({{lang-de|Polenfeldzug}}) — першая ваенная кампанiя [[Другая сусветная вайна|Другой сусветнай вайны]], баявыя дзеянні ўзброеных сіл нацысцкай Германіі па акупацыі [[ПольшчаПольская Рэспубліка (1918—1939)|Польшчы]] з [[1 верасня]] па 5-6 кастрычніка [[1939]] года.
 
== Напярэдадні кампаніі ==
24 кастрычніка 1938 года міністр замежных спраў [[Трэці рэйх|Трэцяга Рэйхурэйху]] [[Іаахім фон Рыбентроп]] прадставіў польскаму амбасадару ў Берліне Юзафу Ліпскаму «патрабаванне» нямецкага ўраду аб перадачы Германіі ўсіх правоў на [[Гданьск]] і дазвол на пабудову экстэрытарыяльнай аўтастрады ў польскім «калідоры». Варшава праз свайго амбасадара адказала, што любая спроба ўключэння Гданьска ў склад Рэйху прывядзе да канфлікту. 15 снежня Рыбентроп зноў агучыў нямецкія патрабаванні. У адказ прэм’ер Вялікабрытаніі [[Нэвіл Чэмберлен]] у сакавіку 1939 года абвясціў брытанскія гарантыі Польшчы. 28 красавіка 1939 года [[Адольф Гітлер]] публічна запатрабаваў ад Польшчы пагадзіцца на будаўніцтва экстэрытарыяльнай аўтастрады да Гданьска і перадачы ўсіх правоў на гэты горад Рэйху. 5 мая падчас выступлення ў [[Сейм Рэспублікі Польшча|Сейме]] Міністр замежных спраў Польшчы [[Юзаф Бек]] адхіліў патрабаванні Трэцяга Рэйхурэйху.
 
План нападу на Польшчу «Вайс» («Белы») быў распрацаваны германскім вярхоўным камандаваннем у красавіку 1939 года, зыходзіў са стратэгіі «маланкавай вайны» і меў на мэце раптоўным уварваннем сарваць мабілізацыю і сканцэнтраванне польскай арміі, канцэнтрычнымі ўдарамі з [[Сілезія|Сілезіі]], [[Памеранія|Памераніі]] і [[Усходняя Прусія|Усходняй Прусіі]] разбіць яе галоўныя сілы, што знаходзіліся на захад ад рэк [[Вісла]] і [[Нараў]].
 
Нямецкія сілы ўварвання пад агульным камандаваннем генерала В.[[Вальтэр фон Браўхіч|Вальтэр фон Браўхіча]] налічвалі 54 (з рэзервамі 62) дывізіі, з іх 6 танкавых і 4 матарызаваных (усяго 1,6 млн чал.), каля 10 тыс. артылерыйскіх гармат і мінамётаў, 2,5-2,8 тыс. танкаў, 1,3 тыс. самалётаў, 18 баявых караблёў. Польшча мела каля 30 пяхотных дывізій, 16 брыгад (з іх 11 кавалерыйскіх і 2 бронематарызаваныя, разам каля 1 млн чал.), 4,3 тыс. гармат і мінамётаў, 870 танкаў і танкетак, каля 400 баяздольных самалётаў, 16 баявых караблёў.
 
== Пачатак вайны ==
[[Image:Poland2.jpg|250px|thumb]]
Зачэпкай, якую 1 верасня 1939 года Германiя выкарыстала для нападу на Польшчу 1 верасня 1939, паслужыла правакацыя ў прыгранічным нямецкім горадзе Гляйвiц (цяпер [[горад Глівіцы]], Польшча), калі група службоўцаў СС інсцэніравала напад польскіх вайскоўцаў на мясцовую радыёстанцыю (аперацыя «Гімлер»).
 
У той жа дзень у Польшчы пачалася поўная мабілізацыя, у тым ліку ў [[Заходняя Беларусь|Заходняй Беларусі]] (тут было мабілізавана каля 100 тыс. беларусаў).
 
Польскае камандаванне на чале з маршалам [[Э. Рыдз-Сміглы]]м планавала весці абарончыя баі на захад ад Віслы з разлікам на хуткую дапамогу заходніх саюзнікаў — [[Вялікабрытанія|Вялікабрытаніі]] і [[Францыя|Францыі]]. 3 верасня гэтыя краіны абвясцілі вайну Германіі, але рашучых ваенных дзеянняў супраць яе не разгарнулі. Пад час баявых дзеянняў 1-8 верасня, якія пачаліся з абстрэлу паўвострава [[Вестэрплятэ]] (яго гарнізон на чале з маёрам Г.Сухарскім супраціўляўся да 7 верасня) нямецкія войскі прарвалі польскую абарону на рубяжах уздоўж мяжы і хутка наблізіліся да [[Варшава|Варшавы]]. 7 верасня Рыдз-Сміглы са штабам эвакуіраваўся ў [[Брэсцкая крэпасць|Брэсцкую Брэсткрэпасць]]. 9-16 верасня нямецкія войскі акружылі польскія часці на ўсход ад Варшавы, ліквідавалі вынікі польскага контрудару паміж рэкамі Вісла і Бзура. 14 верасня немцы захапілі акружаную імі ваенна-марскую базу Гдыня (яе паўночны ўчастак Аксыўе капітуліраваў 18 верасня).
 
== Паход савецкіх войскаў супраць Польшчы ==
{{далей}}: [[main|Паход Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь і Украіну 1939|Паход Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь і Украіну]].}}
[[Image:Poland1939 after 14 Sep.jpg|250px|thumb]]
Нямецкае кiраўнiцтва падштурхоўвала савецкi бок хутчэй выступiць супраць Польшчы, каб ускласцi адказнасць за вайну i на [[СССР]]. Але [[Сталін]], каб стварыць уражанне нейтралiтэту, адцягваў выступленне. Толькi [[17 верасня]] 1939 г.года, калi польская армiя ў цэлым была разбiта, савецкi ўрад аддаў распараджэнне камандаванню Чырвонай Армii перайсцi гранiцу i «ўзяць пад сваю абарону жыццё i маёмасць насельнiцтва Заходняй Украiны i Заходняй Беларусi».
 
{{далей}}: [[Паход Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь і Украіну 1939|Паход Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь і Украіну]].
 
== Завяршэнне заваявання Польшчы нямецкімі войскамі ==