Русіфікацыя Беларусі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
Радок 3:
 
== У Расійскай імперыі ==
[[28 мая]] [[1772]] года адразу па [[Першы падзел Рэчы Паспалітай#.D0.9F.D0.B0.D0.B4.D0.B7.D0.B5.D0.BB.D1.8B .D0.A0.D1.8D.D1.87.D1.8B .D0.9F.D0.B0.D1.81.D0.BF.D0.B0.D0.BB.D1.96.D1.82.D0.B0.D0.B9|першым падзеле]] [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] расійская імператрыца [[Кацярына II]] падпісала Наказ, паводле якога ўсе губернатары «былых польскіх» (гэта значыць — беларускіх) губерняў абавязваліся складаць свае выракі, пастановы і загады толькі на рускай мове. Жыхарам дазвалялася карыстацца сваёй мовай і сваімі законамі толькі калі гэта не краналася сферы ўлады. [[8 мая]] [[1773]] года Кацярына II падпісала чарговы Наказ «Аб заснаванні ў Беларускіх губернях губернскіх і правінцыйных земскіх судоў», дзе было яшчэ раз пазначана пра абавязковае выкарыстанне ў справаводстве толькі рускай мовы, а не польскай мовы<ref>Дакументы i матэрыялы па гiсторыi Беларусi. Т. 2. — Мн., 1940.</ref>.
 
Кацярына II імкнулася да аб'яднання далучаных земляў з іншымі часткамі імперыі, але рабіла гэта асцярожна і паступова. Па здушэнні [[Паўстанне 1794 года|паўстання 1794 года]] гэтая палітыка праводзілася больш упарта і настойліва з ужываннем карных захадаў<ref name="sved">Вячаслаў Швед. [http://kamunikat.fontel.net/www/czasopisy/almanach/07/07szved.htm Эвалюцыя расійскай урадавай палітыкі адносна земляў Беларусі (1772—1863 г.)] // «[[Гістарычны Альманах]]». Том 7, 2002.</ref>. Расія афіцыйна адмаўляла беларускую нацыю і беларускую мову; чыноўнікі беларускага паходжання звальняліся з дзяржаўных устаноў і замяняліся расійскімі<ref name="nv">Мікалай Крыжаноўскі. [http://www.nv-online.info/index.php?c=ar&i=9046 Жывая крыніца ты, родная мова] // «[[Народная Воля]]» № 65—66, [[1 мая]] [[2008]].</ref>.