Тсвана: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 33:
Акрамя таго, тсвана падзяляюцца на 25 буйных родавых арганізацый, што сустракаюцца ў кожнай супольнасці, і аб'яднаны агульнымі [[татэмізм|татэмамі]]-жывёламі.
 
У [[19 стагоддзе|XIX]] ст. вылучаліся ваенныя правадыры ''кгосі''. Яны пажыццёва выбіраліся з ліку кіруючых сем'яў ''дыкгасана''. Яны распараджаліся агульнаплемяннымі [[карова|каровамі]], атрымлівалі частку [[паляванне|паляўнічай]] здабычы і [[земляробства|земляробчых]] прадуктаў. Іх уладу абмяжоўвала рада ''кготла'', куды ўваходзілі як мужчыны, так і жанчыны. Большасць тсвана складалі роўныя паміж сабой абшчыннікі ''бадынтлга''. Тсвана прымалі да сябе прастаўнікоў іншых народаў, асабліва добрых воінаў. Далучанныя да тсвана падзяляліся на інтэграваных у іх супольнасць ''бавалады'' і залежныя групы ''баіята''. Апошнімі часцяком станавіліся [[Сан (народ)|сан]].
 
Галоўным заняткам здаўна была пастаральная [[жывёлагадоўля]]. Жанчыны таксама займаліся ручным [[земляробства]]м. У месцах з дастатковай колькасцю [[вада|вады]] тсвана будавалі вялікія паселішчы да 30 000 чалавек. Традыцыйная жытло ўключала хаціну або некалькі хацін з абавязковым загонам для кароў. Асноўнай формай сацыяльнай арганізацыі з'яўлялася пашыраная [[сям'я]] ''лалвапа''. У яе склад уваходзілі малыя сем'і, прышлыя сваякі на ўтрыманні, служкі, прыёмныя дзеці і г. д. На чале стаяў старэйшы жанаты мужчына, радзей — жанчына. Адносіны паміж сем'ямі рэгуляваліся звычаёвым [[права]]м ''малоа''.
Радок 39:
Сваяцтва перадавалася па мужчынскай лініі. У ідэале ''лалвапа'' фарміравалася патрылінейна. [[Шлюб]]ам папярэднічалі перагаворы паміж сем'ямі. У мінулым сваякі жаніха маглі выплочваць выкуп за нявесту каровамі, але не абавязкова за адзін раз. Часам выплата выкупа расцягвалася да канца жыцця жонкі. У нашы дні выкуп — рэдкая з'ява, у некаторых супольнасцях нават забаронены. Акрамя таго, існавалі формы часовага шлюбу, што дазвалялі абыходзіцца без выкупу.
 
У [[Батсвана|Батсване]], [[ПАР]] і [[Намібія|Намібіі]] традыцыйная структура грамадства захоўваецца дзякуючы заканадаўчаму замацаванню асобных правоў ''кгосі'', ''кготла'' і ''лалвапа''. Разам з гэтым, адбываецца разбурэнне традыцыйнага ладу з-за рабочых міграцый, з'яўлення [[прамысловасць|прамысловасці]] і камерцыйнай [[сельская гаспадарка|сельскай гаспадаркі]].
 
{{зноскі}}