Кнігавыдавецкая дзейнасць Францыска Скарыны: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Тэгі: Праўка з маб. прылады Праўка праз мабільную версію сайта
дрНяма тлумачэння праўкі
Тэгі: Праўка з маб. прылады Праўка праз мабільную версію сайта
Радок 1:
'''[[Францыск Скарына]]''' — выдатны дзеяч беларускай культуры XVI стагоддзя. З яго імем звязана з’яўленне і развіццё кнігавыдання ва ўсходнеславянскіх землях. Сваёй дзейнасцю першадрукар шмат у чым прадвызначыў асноўныя шляхі развіцця прагрэсіўнай беларускай літаратуры XVI і XVII стагоддзяў. Скарына вядомы за межамі нашай радзімы, а літаратура аб ім у выглядзе асобных даследаванняў, шматлікіх артыкулаў і некалькіх мастацкіх твораў прадстаўлены на многіх мовах свету: беларускай, рускай, украінскай, чэшскай, польскай, нямецкай, французскай і іншых. Яго кнігавыдавецкая дзейнасць адказвала патрабаванням і часу, і шырокіх слаёў беларускага насельніцтва, і, разам з тым, выказвала глыбокае арганічнае адзінства ўсёй ўсходнеславянскай культуры, якая была неад’емнай часткай духоўнай скарбніцы ўсіх еўрапейскіх народаў [1]. Вучоны, пісьменнік, перакладчык, мастак, доктар філасофіі і медыцыны, гуманіст і асветнік Францыск Скарына аказаў значнае ўздзеянне на развіццё многіх сфер беларускай культуры. Ён з’яўляецца нацыянальнай гордасцю беларускага народа і разам з тым гонарам ўсіх [[Славяне|славян]] [5].
 
Кнігавыдавецкая справа Скарыны пачалася ў [[Прага|Празе]] [7]. У канцы XVIII і пачатку XIX стагоддзя чэшскі вучоны Даброўскі ў шэрагу сваіх работ зрабіў спробу растлумачыць некаторыя пытанні, звязаныя з выдавецкай дзейнасцю Скарыны. У прыватнасці, закранаючы пытанне, чаму Скарына выбраў месцам кнігадрукавання Прагу, ён выказаў такое меркаванне, што будучы, магчыма, па веравызнанню католікам і карыстаючыся сімпатыяй польскага караля Сігізмунда I, Cарына мог суправаджаць яго ў 1515 годзе на кангрэс у [[Вена|Вену]], адкуль мог быць пасланы каралём у [[Венецыя|Венецыю]] разам з пасламі, якія ехалі туды для перагавораў аб міры з туркамі. Там, у Венецыі, па меркаванням Даброўскага, і набыў шрыфт для сваіх выданняў. Затым, вяртаючыся назад, ён спыніўся ў Празе і заснаваў тут сваю друкарню. Скарына мог поўнасцю разлічваць на поспех свайго намеру ў Празе, бо ў чэхаў ў гэты час быў ужо гатовы пераклад бібліі, выданай ў Венецыі ў 1506 годзе, а ў самым горадзе былі вопытныя, праслаўленыя майстры кнігадрукарскай справы. Важна мець на ўвазе таксама тую акалічнасць, што Чэхія тады знаходзілася пад апекай [[:ru:Сигизмунд{{нп3|Сігізмунд I|Сігізмунда I]]|ru|Сигизмунд I}} у сувязі з малалецтвам чэшскага караля Людовіка. Калі ж [[Чэхія]] выйшла з-пад апекі караля польскага, Скарына пакінуў Прагу і пераехаў у [[Літва|Літву]], дзе працягваў сваю дзейнасць па перакладу і выданню кніг. Да гэтага меркавання пазней далучыліся С. Б. Ліндэ і некаторыя іншыя даследчыкі [1].
 
З 1512 па 1517 год дзейнасць Францыска Скарыны невядома. Існуе думка, што на працягу гэтых пяці год ён займаўся медыцынскай дзейнасцю, вывучаў справу кнігадрукавання і падрыхтоўваў адкрыццё сваёй друкарні ў Празе. Яму патрэбна было прарабіць вялікую работу, каб дастаць старыя рукапісныя царкоўнаславянскія тэксты, зрабіць «русскія» шрыфты, знайсці людзей, якія валодалі тэхнікай кнігадрукавання [4].
 
Яго імя адшукаецца на старонках старой друкаванай кнігі. 6 жніўня 1517 года ў Празе выйшла ў свет славянская «[[Псалтыр, (Скарына, 1517)|Псалтыр]]», у прадмове да якой сказана: «... Я Франциск Скорина сын с Полоцка, в лекарских науках доктор, повелел есми Псалтырю тиснути русскими словами, а словенским языком...». Так пачалася кнігавыдавецкая дзейнасць Скарыны. Мэты і задачы выдавецкай яго дзейнасці — служэнне грамадскай справе — «посполитому доброму» [1].
У 1517 годзе ў Празе (чэшскай) Скарына развівае шырокую дзейнасць па перакладу і выданню бібліі на «русскую мову». Да нас дашлі 23 біблейскія кнігі з яго прадмовамі, пасляслоўямі і тлумачэннямі. Выходзілі яны ў такім парадку: «[Псалтирь»<ref>{{cite web|url=http://www.raruss.ru/slavonic/1699-psaltyr-scorina.html |title=Псалтирь|publisher=|date=|accessdate=}}</ref>, «[[:ru:{{нп3|Иов|Иов]]|ru|Иов}}», «Притчи», «Иисус сирахов» былі выданы ў 1517 годзе і склалі 646 старонак. У наступным 1518 годзе восем кніг зышлі з станка Скарыны: «Екклесиаст», «Песнь песней», «Премудрость», [чатыры кнігі Царстваў<ref>{{cite web|url=http://books.academic.ru/book.nsf/61218551/Четыре+книги+Царств |title=чатыры кнігі Царстваў]|publisher=|date=|accessdate=}}</ref> — надрукаваны ў 1519 годзе з аб’ёмам 1052 старонак [2]. Агульны загаловак данпаданы на тытульным лісце [«Бытия»<ref>{{cite web|url=http://1863x.net/antirevizionizm/russkij-pervopechatnik-francisk-skorina.html «Бытия»]|title=Бытие|publisher=|date=|accessdate=}}</ref>. «Библия руска, — пісаў ён, — выложена доктором Франциском Скориною из славного града [[Полацкае княства|Полоцка]], богу ко чти и людем посполитым к доброму научению»[1].
 
Звяртае на сябе ўвагу той факт, што друкарня Скарыны ў Празе не была зарэгістравана: архівы Пражскага магістрата не далі ніякіх пэўных звестак аб яго выдавецкай дзейнасці тут у перыяд 1517—1519 гадоў. Таму дапушчальна меркаванне, што выданні Скарыны друкаваліся нелягальна. Але ў такім выпадку выказаная Даброўскім думка аб сувязі Скарыны з польскім каралём Сігізмундам, дзякуючы чаму ён нібыта сумеў арганізаваць кніжнае прадпрыемства ў Празе, не можа быць даказана.
 
Пасля 1519 года (паводле меркавання [[:ru:Владимирский,{{нп3|Л. ЛеонидВ. ВикторовичУладзіміраў|Л. В. Уладзімірава]]|ru|Владимирский, Леонид Викторович}}, у 1520 годзе) Ф. Скарына пераязджае з Прагі ў «столечное место» [[ільнюсВільнюс|Вільна]], дзе адкрывае друкарню ў доме віленскага бургамістра [[Якуб Бабіч|Якуба Бабіч]]а. У 1525 годзе Скарына выдае «[Апостол»<ref>{{cite web|url=http://www.raruss.ru/slavonic/1605-apostol-skorina-vilna.html |title=Апостол|publisher=|date=|accessdate=}}</ref> і прыкладна ў гэты час (згодна сцвярджэнню Ст. Естрэйкера, у 1526–15271526—1527 гадах) [1] «Малую подорожную книжицу» — зборнік рэлігійных і свецкіх твораў ад «Псалтыра» да «Соборника». У ёй былі адзначаны вясновае і восеньскае раўнадзенства, зімовае і летняе сонцастаянне, вылічаныя велікодныя святы, даты зацьменняў Сонца і Месяца. Кніга была адрасавана людзям духоўнага і грамадзянскага саслоўяў, якія па родзе сваёй дзейнасці павінны былі часта вандраваць і ў дарозе атрымліваць канфесійную і астранамічную інфармацыю, а пры неабходнасці прыгадаць і словы малітваў і псалмоў; «Апостал» (1525 год) — яго апошняя кніга [7]. У склад апошняй уваходзілі: 1).
#«Псалтирь зупольная з прадмовай да яе»; 2).
#«Часословец имея нощную и дневную службу по уставу ерусалимское церкви и прочих восточных обитателей»; 3).
#«Акафисты (с канонами) на всу неделю»; 4).
#«Шестодневец краткий на всу неделю ночении от субботы, по обычаю всех восточных церквий»; 5).
#«Последование церковного собрания вселетного от месяца септевриа до месяца августа по вставну ерусалимское церкви».
 
Пасля напісання гэтых кніг Францыск Скарына імкнуўся завязаць зносіны з Масквой, але няўдала.
 
У Вільна Скарына выдаў усяго толькі дзве кнігі, на якіх, мяркуюць, і спынілася яго выдавецкая і літаратурная дзейнасць. У чым жа справа? Чаму ў Вільна Скарына не мог развіць такую інтэнсіўную работу па перакладу і выданню кніг, як гэта раней было ў Празе? Прабуючы адказаць на гэтае пытанне, некаторыя даследчыкі выказвалі свае меркаванні, што ў Вільна Скарына быў заняты галоўным чынам падрыхтоўкай да друку новых рукапісаў, але выдаць ён іх не мог, бо ў 1530 годзе тут адбыўся вялікі пажар, у агні якога нібыта згарэла і скарынаўская друкарня разам з падрыхтаванымі да друку рукапіснымі тэкстамі.
У Вільна ўмовы для выдавецкай дзейнасці складваліся вельмі неспрыяльна. Магчымасці яго былі абмежаваны ў многіх адносінах, і перш за ўсё, яго рабоцепрацы перашкаджалі няспынныя судовыя праследванні, якія прыносілі шмат клопатаў, непрыемнасцей. Па-другое, вядома, што Скарына выдаваў кнігі на сродкі сваіх мецэнатаў, у прыватнасці на сродкі двух заможных і ўплывовых членаў Віленскага гарадскога самакіравання. Аб гэтым сведчаць зробленыя Скарынаю прыпіскі да «Псалтири», «Иова», «Екклесиаста». Гэтыя асобы наўрад ці разумелі як след сапраўды вялікую і па масштабах і па свайму значэнню культурную дзейнасць Скарыны на карысць свайго народа. Хутчэй за ўсё яны аказвалі яму матэрыяльную падтрымку ў першы час, зыходзячы з пэўных камерцыйных разлікаў. Але ў XVI стагоддзі кніжная справа яшчэ не прыносіла колькі-небудзь значных даходаў. Зацікаўленыя асобы маглі змяніць свае адносіны да першадрукара, пазбавіць яго матэрыяльнай дапамогі і абароны, без чаго ён не мог самастойна весці кніжную справу. Можа быць, менавіта таму ён і пакідае назаўсёды Вільна, пераязджае зноў ў Прагу [1].
 
У 1530 годзе ён быў запрошаны на працу ў [[:ru:Кёнигсберг{{нп3|Кенігсберг]]|Кенігсберг|ru|Кёнигсберг}}, але друкарская дзейнасць яго там не вызначана.
За 2,5 гады пераведзена, адрэгавана, надрукавана звыш 2400 старонак тэкста, да таго ж упрыгожанага 49 гравюрамі і сотнямі заставак, загалоўных літар, літарак і іншых кніжных упрыгожванняў [3; 4].
 
На тытульным лісце Бібліі адлюстравана, як лічаць даследчыкі, пячатка (герб) Скарыны як доктара медыцыны. Асноўны змест гэтай выявы «Месяц Сонечная» — атрыманне ведаў, фізічнае і духоўнае лячэнне чалавека. Выява месяца адлюстроўвае профіль самога першадрукара. Побач з гербам знаходзіцца знак «вагі», які ўтвараецца літарай «Т», што азначае «мікракосмас, чалавек», і трохкутнікам «[[Дэльта, (літара)|дэльта]]» (Δ), які сімвалізуе вучонага і ўваход у Царства ведаў. Унікальнасць першай беларускай Бібліі таксама ў тым, што выдавец і каментатар змясціў у кнігах складаны па кампазіцыі і сімвалічнага сэнсу свой партрэт. Імкнучыся палегчыць простым людзям чытанне і засваенне выданняў, Скарына некалькі спрасціў алфавіт і уніфіцыраваўўніфіцыраваў яго графіку. У алфавіце яго выданняў адсутнічаюць такія рэдка ўжываемыя літары царкоўнаславянскага алфавіту як «зело», «юс большой», «омега», «оу», такія як «кси, пси» — ужывае рэдка. У стараславянскай пісьменнасці вельмі шырока выкарыстоўваліся розныя надрадковыя знакі «[[Цітла|титла]]», якія паказваюць на скарочанае напісанне слова, «паерки», якія абазначаюць пропуск літар «ь, ъ», спецыяльныя надрадковыя знакі, якія паказваюць на мяккасць зычных. Гэта ўскладняла чытанне кніг. У скарынаўскіх кнігах іх лік некалькі менш (не больш пяці), радзей ўжываецца «титла» нават там, дзе гэтага патрабуюць традыцыя і правілы. Важнай асаблівасцю яго кніг з’яўляецца адсутнасць «[[Лігатура, (злучэнне літар)|лігатур]]», якія былі шырока распаўсюджаныя ў Маскоўскай рукапіснай кнізе таго часу, што таксама палягчае чытанне. Скарына шырока прымяняе прабельны матэрыял, што палягчае чытанне кніг. У мастацкім афармленні ён любіць прастату і мэтазгоднасць, пазбягае пустой дэкаратыўнасці [2].
 
Выпушчаныя ім кнігі з’яўляюцца арыгінальнымі выданнямі і сведчаць аб самастойнасці выдаўца, аб яго ўласнай творчай ініцыятыве. Скарына быў арганізатарам і кіраўніком работы сваіх друкаванняў як у Празе, так і ў Вільні, забяспечваў іх вопытнымі майстрамі, мастакамі. Кнігавыдавецкая дзейнасць Скарыны мела выключна важнае значэнне ў гісторыі беларускай культуры [7].