Уладзімір Міхайлавіч Шахавец: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
вікіфікацыя, афармленне, +БелЭн
Радок 3:
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў сялянскай сям'ісям’і. У 1934 годзе пачаў працаваць рахункаводам калгаса, потым сакратаром сельсавета. У 1937 годзе скончыў Магілеўскі рабфак і паступіў на фізіка-матэматычны факультэт [[БДУ|Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта]], (які скончыў у 1946) годзе. Удзельнік [[Савецкі партызанскі рух у Беларусі (1941—1944)|партызанскага руху на тэрыторыі Беларусі]], у 1945 годзе — у дзеючай арміі на [[1-ы Украінскі фронт|1-м Украінскім фронфронце]]це. У 1946—1948 гг. — літсупрацоўнік газеты «[[Літаратура і мастацтва (1932)|Літаратура і мастацтва]]», з 1948 — рэдактар, загадчык рэдакцыі, намеснік галоўнага рэдактара выдавецтва «Беларусь», з 1972 — намеснік галоўнага рэдактара,. уУ 1976—1982 гг. — загадчык рэдакцыі выдавецтва «Мастацкая літаратура». Член [[Саюз пісьменнікаў СССР|Саюза пісьменнікаў СССР]] (з 1947).
 
== Творчасць ==
Дэбютаваў вершамі ў 1937 годзе. Аўтар зборнікаў аповесцей і апавяданняў «Землякі» (1949), «Насустрач» (1951), «Будзьце здаровы» (1955), «Пасля вяселля» (1958), «Месца ў жыцці» (1960), «Аповесці» (выбранае, 1968), «Блакітная мара» (1985), «Дарога пачыналася ў Бярозаўцы» (1990), кніг для дзяцей «Крылаты дзень» (1961), «Чорны снег» (1962), «Пісьмо да сябра» (1966), «На зімнім возеры» (1970), «Светлая раніца» (1988). У 1986 г. выйшаў зборнік вершаў «Вяртанне». У 1978 г. выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах.
 
На беларускую мову пераклаў паэмы «Мцыры» і «Ізмаіл-бей» [[М. Лермантаў|М. Лермантава]], шэраг вершаў [[А. С. Пушкін]]а, [[М. Някрасаў|М. Някрасава]], [[У. Маякоўскі|У. Маякоўскага]], сучасных рускіх, украінскіх, многіх паэтаў народаў СССР, кнігі прозы «Звычайную гісторыю» І. Ганчарова (1955), «З берагоў Мядзведзіцы» М. Прыляжаевай (1958), «Корцік» А. Рыбакова (1959), «Тронку» А. Ганчара (1974), «Ясеневыя прысады» Б. Саўліта (1975), трагедыю [[Уільям Шэкспір|У. Шэкспіра]] «Макбет», асобныя творы англійскіх, французскіх, венгерскіх, сербскіх, славацкіх паэтаў. У 1983 годзе выйшла кніга перакладаў «Пераклічка».
 
Узнагароджаны [[Ордэн Айчыннай вайны|ордэнам Айчыннай вайны]] II ступені, медалямі. [[Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР]] (1979).
Радок 17:
* {{крыніцы/БП 1917-90|Шахавец Уладзімір}}
* {{крыніцы/БП (1992-95)||Шахавец Уладзімір}}
* {{Крыніцы/БелЭн|17}} — С. 393.
 
{{DEFAULTSORT:Шахавец Уладзімір}}