Генрык Бэта: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 3:
 
== Біяграфія ==
Родам з-пад [[Сухаволя|Сухавол]]і [[Сакольскі павет|Сакольскага павет]]а (сучасн. [[Падляскае ваяводства]], Польшча). Скончыў [[Сейненская духоўная семінарыя|духоўную семінарыю]] ў [[Горад Сейны|Сейнах]], дзе навучаўся разам з многімі прадстаўнікамі літоўскага духавенства. У 1908—1912 вучыўся ў [[Пецярбургская каталіцкая духоўная акадэмія|каталіцкай духоўнай акадэміі]] ў [[Пецярбург]]у, сярод беларускіх семінарыстаў прапагандаваў ідэю ўжывання роднай мовы ў душпастырскай дзейнасці.<ref name="Наша вера. 2003. № 224">Наша вера. 2003. № 2(24).</ref> Затым прафесар духоўнай семінарыі ў Сейнах,<ref>[[Я. Станкевіч]]. З гісторыі Беларусі. Мюнхен. 1958. С. 71.</ref> у 1920-я г. рэктар духоўнай семінарыі ў [[горад Ломжа|Ломжы]]. Віцэ-афіцыял Ломжынскай кафедральнай капітулы (з 26.04.1929). Сябра рады прасінадальных экзаменатараў. Напярэдадні [[2СВ|Другой сусветнай вайны]] працаваў на пасадзе рэктара Місіянерскага інстытута ў Ломжы[[Ломжа|Ломж]]ы. Быў сталым падпісчыкам газеты «Chryścijanskaja Dumka». У гады вайны і ў пасляваенны час па-ранейшаму жыў і працаваў у Ломжы. Займаўся выкладчыцкай і душпастырскай дзейнасцю, гаспадарчымі і грамадскімі справамі. З [[1952]] служыў пробашчам у парафіі Чыжаў [[Ломжынская дыяцэзія|Ломжынскай дыяцэзіідыяцэзі]]і. У 1956 г. абраны прасінадальным экзаменатарам. Сябра Ломжынскай дыяцэзіяльнай гаспадарчай рады.<ref>Беларускія рэлігійныя дзеячы…</ref>
 
Папулярызаваў [[пчалярства]], якое лічыў адным са сродкаў паляпшэння дабрабыту селяніна. У 1911 выдаў у Пецярбургу на [[беларуская мова|беларускай мовемов]]е ([[беларускі лацінскі алфавіт|лацінкай]]) брашуру «Пчаліна — жывёлка малая, а карысці дае многа», у якой змясціў чарцяжы [[вулей|вулля]], апісаў віды работ пчаляра ў залежнасці ад пораў года. Супрацоўнічаў з каталіцкай газетай [[Biełarus (1913)|«Biełarus»]], рэдакцыя якой выдала ў [[1915]] асобнай кніжкай яго сцэнічны твор «Бэтлейка» (ананімна).<ref name="Наша вера. 2003. № 224"/>
 
{{зноскі}}