Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 162:
 
[[Дзяржаўны камітэт па надзвычайнаму становішчу|Спроба групы партыйных і дзяржаўных кіраўнікоў у жніўні 1991 г. увесці надзвычайнае становішча]] ў шэрагу рэгіёнаў СССР, выклікала адмоўную рэакцыю ў кіраўніцтве Расійскай Федэрацыі і іншых рэспублік. Урадамі і Вярхоўнымі Саветамі суверэнных рэспублік быў канчаткова ўзяты курс на незалежнасць. [[8 снежня]] [[1991]] г. лідары [[Беларусь|Беларусі]] ([[Станіслаў Станіслававіч Шушкевіч|Станіслаў Шушкевіч]]), [[Украіна|Украіны]] ([[Леанід Краўчук]]) і [[Расія|Расіі]] ([[Барыс Ельцын]]) у [[Белавежская пушча|Белавежскай пушчы]] (у беларускай урадавай рэзідэнцыі Віскулі, Камянецкі раён) падпісалі пагадненне аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў ([[СНД]]), у якім канстатавалі, што «Саюз ССР як суб'ект [[Міжнароднае права|міжнароднага права]] і геапалітычная рэальнасць спыняе сваё існаванне». [[10 снежня]] 1991 г. Вярхоўныя Саветы Беларусі і Украіны, [[12 снежня]] 1991 г. Вярхоўны Савет Расіі ратыфікавалі Пагадненне аб стварэнні СНД і дэнансавалі Дагавор 1922 г. аб утварэнні СССР. [[21 снежня]] 1991 г. была прынята Алма-Ацінская дэкларацыя кіраўнікоў 11 незалежных дзяржаў (Азербайджана, Арменіі, Беларусі, [[Казахстан|Казахстана]], [[Кыргызстан|Кыргызстана]], Малдовы, Расіі, [[Таджыкістан|Таджыкістана]], [[Туркменістан|Туркменістана]], [[Узбекістан|Узбекістана]] і [[Украіна|Украіны]]), у якой зноў было сцверджана: «3 утварэннем Садружнасці Незалежных Дзяржаў, Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік спыняе сваё існаванне».
 
[[26 снежня]] [[1991]] г. [[Савет Рэспублік Вярхоўнага Савета СССР]] прыняў Дэкларацыю пра спыненне існавання СССР у сувязі са стварэннем [[СНД]]. Такім чынам СССР спыніў існаванне як суб’ект міжнароднага права.
 
==Насельніцтва ==