Магілёў: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Гісторыя: ілюстрацыя
Радок 102:
 
{{Цытата|А иж бы тое место неякою помноженья оздоб своих не мело, с тое ласки нашего господарское надаем тому месту печать мескую. Вежу мурованую, высоко выведеную, которую врат того места. У судов и инших справах и потребах печатовоти и того герба уживати мает вечными часы.}}
[[Файл:Налівайка ў Магілёве.jpg|thumb|злева|300пкс|«Налівайка ў Магілёве». [[1989]]. [[А. Панамарэнка]]. [[Магілёўскі абласны краязнаўчы музей]]]]
 
На [[1577]] год у Магілёве быў 1261 жылы дом (на [[1588]] — 1500 жылых дамоў<ref name="evkl244"/>). У [[Лівонская вайна|Інфлянцкую вайну]] [[27 чэрвеня]] [[1581]] г. маскоўскія захопнікі цалкам знішчылі Задубровенскі пасад, спалілі 10 будынкаў у Пакроўскім пасадзе, але штурм Старога горада і замка быў безвыніковым<ref name="evkl244"/>. Пад [[1588]] упершыню згадваецца тутэйшы рымска-каталіцкі касцёл. Недзе ў [[1590]]—[[1592]] гг. у Магілёве адкрылася агульнаадукацыйная брацкая школа, у якой вывучалі [[Старабеларуская мова|старабеларускую]] і [[лацінская мова|лацінскую]] мовы. У [[1594]]—[[1604]] гг. ішло ўзвядзенне першага мураванага будынка — Фарнага касцёла. [[13 снежня]] [[1595]] г. казацкія загоны [[Севярын Налівайка|С. Налівайкі]] спалілі каля 40 % забудовы Магілёва, у тым ліку некалькі цэркваў<ref name="evkl244"/>, і знішчылі значную колькасць гараджан. Захавалася паведамленне пра тыя падзеі: