Гусарыя: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др стыль
др арфаграфія
Радок 87:
Падобныя сцэны паўтараліся ў [[1626]] годзе пад [[горад Гнеў|Гневам]]<ref>''Jerzy Teodorczyk''. Bitwa pod Gniewem 1626. Pierwsza porazka husarii. — Studia i Materiały do Historii Wojskowości, 1966. — P. 70-172.{{ref-pl}}</ref><ref>'' Cichowski J., Szulczyński A.'', Bitwa pod Gniewem (22.IX-29.IX-1.X 1626) Husaria — wyd. II. — Warszawa, 2004. {{ref-pl}}</ref>, пры [[Дыршаў]] (1627), у гады «[[Шведскі патоп|шведскага патопу]]» (1655—1658). Аднак самы адчувальны ўдар па гусарыі нанеслі [[Украіна|ўкраінскія]] [[казакі]]<ref name=NS-32>''ред. Киселов'' В. И. [http://www.twirpx.com/file/373292/ Польские крылатые гусары 1576—1775] // — Артёмовск: военно-исторический альманах «Новый солдат», № 142, — 2002. С. 32 {{ref-ru}}</ref>. Кавалерыя мала што магла проціпаставіць казацкай тактыцы [[гуляй-горад]]а і шквальнаму стрэльбаваму агню. У [[1652]] годзе ў {{артыкул у іншым раздзеле|Бітва пад Батогам|бітве пад Батогам|pl|Bitwa pod Batohem}} цвет польска-літоўскага гусарства трапіў у палон і быў закатаваны.
 
У пачатку XVIII стагоддзя Рэч Паспалітая была ўцягнута ў [[Паўночная вайна (1700—1721)|Паўночную вайну]]. Армія канфедэрацыі сутыкнулася з пераўзыходнай шведскай арміяй. Першая ж генеральная [[бітва пры Клішаве]] ў 1702 годзе выявіла перавагу шведаў — конны польскі атрад, палову якога складалі крылатыя гусары, быў спынены штучнымі перашкодамі (гішпанскімі казламі). Камандуючы войскам [[польны гетман каронны]] [[Гіеранім Любамірскі]] загадаў сысьцісысці з поля бою<ref name=Sik8 />.
 
Раўнінныя прасторы Рэчы Паспалітай і неабходнасць ваяваць са шматлікімі ворагамі на доўгі час падоўжылі выкарыстанне гусар. Але ўрэшце ў [[1775]] годзе сойм пастанавіў скасаваць гусарыю. Крылатых гусар замянілі больш эфектыўныя, мабільныя, узброеныя лёгкай пікай [[уланы]].