Міхаіл Мікалаевіч Піятуховіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 3:
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся з сям'і вясковага праваслаўнага святара. Вучыўся ў [[Магілёўская духоўная семінарыя|Магілёўскай духоўнай семінары]]і. У 1917 скончыў [[Нежынскі гісторыка-філалагічны інстытут]]; быў накіраваны ў [[Петраградскі ўніверсітэт]] для падрыхтоўкі да прафесарскага звання па кафедры рускай мовы і славеснасці. З-за матэрыяльных умоў на пачатку 1920 вымушаны быў пераехаць у [[Адэса|Адэс]]у. З 1921 у [[БССР]]. Публікавацца пачаў у 1921. Актыўна выступаў у друку як крытык і даследчык [[Беларуская літаратура|беларускай літаратур]]ы. З верасня 1921 з'яўляўся членам навукова-тэрміналагічнай камісіі, з лютага 1922 — навуковым супрацоўнікам, а з 1925 — правадзейным членам [[Інбелкульт]]а; з 1929 — правадзейны член [[БелАН]]. Да 1936 г. працаваў ў [[Інстытут літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі|Інстытуце літаратуры]] [[БелАН]]<ref>Возвращенные имена: Сотрудники АН Беларуси, пострадавшие в период сталинских репрессий. — Мн., 1992. С. 86—87</ref>.

У 1921—1926 выкладаў беларускую літаратуру ў МБПТ. З лютага 1922 працаваў у [[БДУ]]: дацэнт, з кастр. 1926 прафесар. У маі 1926 г. стаў дэканам педагагічнага факультэта.

У пачатку 1930-х над М. Піятуховічам навісла пагроза рэпрэсій з-за «''непралетарскага паходжання''».
 
Літаратурна-крытычныя выступленні М. Піятуховіча заўсёды мелі апанентаў, аднак у сярэдзіне 1930-х палеміка выйшла за межы літаратурнай дыскусіі і прыняла характар грубых палітычных абвінавачванняў. М. Піятуховіч вырашыў выехаць з сям'ёй за межы Беларусі (у 1934 ці 1936 г.). Жыў у [[горад Уладзікаўказ|Арджанікідзэ]]; працаваў выкладчыкам-славістам у [[Паўночна-Каўказскі педагагічны інстытут|Паўночна-Каўказскім]] і [[Паўночна-Асецінскі педагагічны інстытут|Паўночна-Асецінскім педагагічных інстытутах]]. Але 9 студзеня 1937 г. ён быў арыштаваны і перавезены ў [[Мінск]]. 19 снежня 1937 г. Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны 27.12.1957.
Радок 26 ⟶ 30:
* Мушынскі М. Беларуская крытыка і літаратуразнаўства, 20—30-я гг. Мн., 1975. С. 90—101.
* Киселев Г. Разыскивается классик… Мн., 1989. С. 356—376.
* {{кніга|аўтар = |частка = |загаловак =Возвращенные имена: Сотрудники АН Беларуси, пострадавшие в период сталинских репрессий |арыгінал = |спасылка = |адказны = сост. — Мни авт., 1992предисл. Н. В. Токарев; под ред. А. С. 86—87Махнача.|выданне = |месца =Мн|выдавецтва =Навука i тэхнiка|год = 1992|том = |старонкі = |старонак =120|серыя = |isbn =ISBN 5-343-01246-9|тыраж =}}
* {{крыніцы/БП (1992-95)||Піятуховіч Міхайла}} Т. 5.
* {{крыніцы/Маракоў|РЛ|2|0|РЛ1-3|РЛ1-3}}
 
{{DEFAULTSORT:Піятуховіч Міхайла}}
[[Катэгорыя:Постаці беларускага літаратуразнаўства]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Сенненскім раёне]]
[[Катэгорыя:Супрацоўнікі Інстытута беларускай культуры]]
 
[[Катэгорыя:Постаці беларускага літаратуразнаўства]]
[[Катэгорыя:Постаці беларускай педагогікі]]
[[Катэгорыя:Выкладчыкі БДУ]]
[[Катэгорыя:Дэканы БДУ]]
[[Катэгорыя:Крытыкі Беларусі]]
[[Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай]]
[[Катэгорыя:Расстраляныя ў СССР]]