Радзівілаўскі летапіс: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др афармленне
др стыль, арфаграфія
Радок 1:
[[Выява:Radzivill Chronicle 01 by shakko.jpg|thumb|right|Адзін з разваротаў Радзівілаўскага спісуспіса.]]
 
'''Радзівілаўскі летапіс''', або '''Кёнігсбергскі летапіс''' — [[летапіс]]ны помнік, імаверна, пачатку [[13 стагоддзе|XIII ст.]], які захаваўся ў двух спісах (копіях) [[15 стагоддзе|XV ст.]]: уласна ''Радзівілаўскім'', які праілюстраваны шматлікімі [[мініяцюра]]мі, і ''Маскоўска-Акадэмічным''. Па змесце ўяўляе сабой «[[Аповесць мінулых часоў]]», працягнутую пагадовымі запісамі да [[1205]] года.
Радок 5:
У [[XVII стагоддзе|XVII ст.]] першым (уласна Радзівілаўскім) спісам валодаў [[Гетман вялікі літоўскі|вялікі гетман]] [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]] [[Януш Радзівіл]], гэты спіс захоўваўся ў [[Бібліятэка Радзівілаў|Бібліятэцы Радзівілаў]] ў г. [[Нясвіж]]ы. Паводле завяшчання [[Багуслаў Радзівіл|Багуслава Радзівіла]], [[Генерал-губернатар|генеральнага губернатара]] [[Герцагства Прусія|Прускага герцагства]], спіс у [[1671]] г. быў перададзены ў бібліятэку г. [[Кёнігсберг]]а. Адсюль — назва летапіса: Радзівілаўскі, альбо Кёнігсбергскі.
 
ПадчасУ час [[Сямігадовая вайна|Сямігадовай вайны]] Радзівілаўскі спіс патрапіў у [[Расійская імперыя|Расійскую імперыю]] ў якасці трафея ([[1760]]). Захоўваецца ў [[Бібліятэка|Бібліятэцы]] [[Расійская акадэмія навук|Расійскай акадэміі навук]] у [[Горад|г.]] [[Санкт-Пецярбург|Санкт-Пецярбурзе]].
 
Радзівілаўскі спіс — выдатны прыклад ілюстраванай рукапіснай кнігі ў Беларусі XV—XVII ст. Гэты спіс з’яўляецца адным з трох дайшоўшых да нашага часу ілюстраваных [[Усходнія славяне|усходнеславянскіх]] летапісаў (два іншыя — [[Цвярское княства|цвярскі]] спіс [[Візантыя|візантыйскай]] «Хронікі Георгія Амартола» XIII—[[XIV стагоддзе|XIV]] [[Стагоддзе|ст.]] і [[Вялікае Княства Маскоўскае|маскоўскі]] Ліцавы летапісны звод [[XVI стагоддзе|XVI ст.]]).
Радок 11:
== Паходжанне ==
 
Паводле высноў расійскага [[гісторык]]а [[Аляксей Шахматаў|Аляксея Шахматава]], Радзівілаўскі летапіс паходзіць ад летапіснага зводу, які быў складзены ў г. [[Горад Пераслаўль-Залескі|ПераяслаўльПераяслаўлі-ЗалескіЗалескім]] ўу [[1214]]—[[1216]] гадах. Тэкстуальна Радзівілаўскі летапіс блізкі да [[Лаўрэнцеўскі летапіс|Лаўрэнцеўскага летапісу]], але ў той самы час мае шматлікія адрозненні (асобныя дадаткі, іншыя фармулёўкі), што сведчыць пра сістэматычнае рэдакцыйнае выпраўленне папярэдняга тэксту. На падставе гэтых розначытанняў Аляксей Шахматаў і М. Прыселкаў зрабілі выснову, што ў аснове Лаўрэнцеўскага летапісу быў Уладзімірскі звод XII ст., дзе тэкст летапісання папярэдняга часу не паддаўся яшчэ асабліва значным і тэндэнцыйным пераробкам, а ў аснове Пераяслаўскага зводу 1214—1216 гадоў — крыніцы Радзівілаўскага летапісу — быў Уладзімірскі звод пачатку XIII ст., які праслаўляў Усевалада Вялікае Гняздо і быў складзены пры яго сынах Юрыі і Яраславе.
 
[[Выява:Kryvičy. Крывічы (XV).jpg|thumb|right|[[Крывічы]]. <small>Мініяцюра Радзівілаўскага спісуспіса.</small>]]
 
Месца стварэння Радзівілаўскага спісуспіса дакладна не вызначана. Існуе меркаванне, што гэты спіс, магчыма, напісаны ў Смаленску. На думку [[Украіна|украінскага]] гісторыка А. П. Талочкі, дадзены летапіс не мог быць створаны ў Смаленску ці ў Паўночна-Усходняй Русі (паколькібо, напрыклад, у тэксце горад Уладзімір-на-Клязьме згадваецца як «Уладзімір Маскоўскі»), а створаны, хутчэй за ўсё, на Валыні<ref>''Толочко, А.'' [http://www.academia.edu/9197905/_Ne_prestupati_predela_bratnia_Ob_istochnikakh_miniatiur_Radzivilovskoi_letopisi_Ruthenica_XII_2014_67_81 «Не преступати предела братня» (об источниках миниатюр Радзивиловской летописи)] // Ruthenica. — [[2014]]. — XII. — С. 67—81. {{ref-ru}}</ref>.
 
== Мініяцюры Радзівілаўскага спісуспіса ==
 
[[Выява:Rahvałod, Rahnieda (Połacak). Рагвалод, Рагнеда (Полацак).jpg|thumb|right|Сваты [[Князі наўгародскія|ноўгарадскага князя]] [[Уладзімір Святаславіч|Уладзіміра Святаславіча]] у [[Князі полацкія|князя полацкага]] [[Рагвалод]]а каля [[980]] г. (з левага боку); Рагвалод і яго [[дачка]] [[Рагнеда Рагвалодаўна|Рагнеда]] (з правага боку). <small>Мініяцюра Радзівілаўскага спісуспіса.</small>]]
 
Найвялікшую цікавасць уяўляюць каляровыя мініяцюры (агулам 617), якімі ілюстраваны Радзівілаўскі спіс. Мяркуючы па тым, што ў Маскоўска-Акадэмічным спісе ў шэрагу выпадкаў перапісчыкам па недаглядзе прапушчаны тэкст, змешчаны ў Радзівілаўскім спісе паміж мініяцюрамі, ілюстраваны быў агульны [[пратограф]] абодвух спісаў (раней вылучалася гіпотэза, паводле якой Маскоўска-Акадэмічны спіс з’яўляецца копіяй з Радзівілаўскага, цяпер яна адкінутаяадкінута).
 
Такім чынам, ілюстрацыі [[15 стагоддзе|XV ст.]] з’яўляюцца копіяй з больш ранніх — як мяркуюць некаторыя даследчыкі, арыгінальныя мініяцюры маглі адносіцца нават да [[XI стагоддзе|XI ст.]].
 
Мініяцюры Радзівілаўскага спісуспіса, нягледзячы на схематызаваны стыль, даюць уяўленне пра побыт, будаўніцтва, ваенную справу сярэднявечнайсярэдневяковай Русі. Іх завуць «вокнамі ў зніклы свет».
 
<center><gallery>
Выява:Rahnieda, Volodymyr. Рагнеда, Уладзімер.jpg|Замах Рагнеды на [[Вялікі князь кіеўскі|вялікага князя кіеўскага]] [[Уладзімір Святаславіч|Уладзіміра]] каля [[985]] г. <small>З левага боку — іх сын [[Ізяслаў Уладзіміравіч|Ізяслаў]], будучы [[Полацкае княства|князь полацкі]].</small>
Выява:Iziasłaŭ, Rahnieda, Volodymyr. Ізяслаў, Рагнеда, Володимир.jpg|thumb|Уладзімір хоча покарацьпакараць Рагнеду, але на яе абарону паўстае Ізяслаў.
Выява:Bračysłaŭ. Брачыслаў (XV).jpg|Войскі князя полацкага [[Брачыслаў Ізяславіч|Брачыслава Ізяславіча]] і вялікага князя кіеўскага [[Яраслаў Уладзіміравіч|Яраслава Уладзіміравіча]] на рацэ Судоме, [[1020]] г.
</gallery></center>
Радок 35:
== Маскоўска-Акадэмічны спіс ==
 
Поўная назва Маскоўска-Акадэмічнага спісуспіса, другой копіі Радзівілаўскага летапісу — «Рукапіс Маскоўскай Духоўнай Акадэміі». На першым аркушы пазначана ''«Живоначальные Троицы»'' (адсюль назва ''ТраецкіТроіцкі летапіс''), на апошнім жа аркушы напісана ''«Сергиева монастыря»''. Да [[1206]] года гэты спіс дае той жа тэкст, што і ''Радзівілаўскі'', практычна без значных розначытанняў, далей жа апавяданне працягваецца ў іншым стылі і тоне, даводзячы падзеі да [[1419]] года даволі самастойна, не паўтараючы арыгінальнай часткі [[Лаўрэнцеўскі летапіс|Лаўрэнцеўскага летапісу]]. Захоўваецца ў Расійскай дзяржаўнай бібліятэцы ([[Масква]]).
 
Навуковае выданне тэксту летапісу, распачатае М. Прыселкавым і завершанае праз паўстагоддзя пасля яго смерці, было зроблена толькі ў [[1989]] годзе.
Радок 41:
== Выданні ==
 
[[Выява:Usiasłaŭ (Połacak). Усяслаў (Полацак).jpg|thumb|Пачатак княжання князя полацкага [[Усяслаў Брачыславіч|Усяслава Брачыславіча]] каля [[1044]] г. <small>Фрагмент мініяцюры Радзівілаўскага спісуспіса.</small>]]
 
* Радзивиловская, или Кенигсбергская, летопись. — СПб., 1902. I. Фотомеханическое воспроизведение рукописи. II. Статьи о тексте и миниатюрах рукописи. {{ref-ru}}