Радыёхвалі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др ілюстрацыя
др вікіфікацыя
Радок 5:
Паводле тэхнічных стандартаў<ref>Регламент радиосвязи. Статьи. — Швейцария, Женева: МСЭ, 2012. Статья 1.5.</ref><ref>[http://www.gosthelp.ru/text/GOST2437580RadiosvyazTerm.html ГОСТ 24375-80 Радиосвязь. Термины и определения]</ref><ref>Е. Г. Геннадиева, В. Г. Дождиков, А. В. Кульба, Ю. С. Лифанов, В. Н. Саблин, М. И. Салтан; под ред. В. Н. Саблина. Краткий энциклопедический словарь по радиоэлектронике и радиопромышленности. — Москва: Диво, 2006. — С. 276. — 286 с. — ISBN 5-87012-028-4</ref>, '''радыёхвалі''' — [[электрамагнітныя хвалі]], частоты якіх умоўна абмежаваныя частотамі ніжэй за 3000 ГГц, якія распаўсюджваюцца ў прасторы без штучнага [[хвалявод]]а.
 
Радыёхвалі ў электрамагнітным спектры размяшчаюцца ад вельмі нізкіх частот аж да [[інфрачырвоны дыяпазон|інфрачырвонага дыяпазону]]. З улікам класіфікацыі [[Міжнародны саюз электрасувязі|Міжнародным саюзам электрасувязі]] радыёхваль па дыяпазонах, да радыёхваль адносяць электрамагнітныя хвалі з частотамі ад 0,03 Гц да 3 ТГц, што адпавядае даўжыні хвалі ад 10 млн кіламетраў да 0,1 міліметра.
 
У шырокім сэнсе радыёхвалямі з’яўляюцца разнастайныя хвалевыя працэсы электрамагнітнага поля ў апаратуры (напрыклад, у хваляправодных прыладах, у [[інтэгральная схема|інтэгральных схемах]] і інш.), у лініях перадачы і, нарэшце, у прыродных умовах, у асяроддзі, якаяякое падзяляе перадатачную і прыёмную антэны<ref>В. В. Никольский, Т. И. Никольская. Электродинамика и распространение радиоволн. М.: Наука, 1989. С. 467.</ref>.
 
Радыёхвалі, з’яўляючыся электрамагнітнымі хвалямі, распаўсюджваюцца ў [[вакуум|свабоднай прасторы]] са [[скорасць святла|скорасцю святла]]. Натуральнымі крыніцамі радыёхваль з’яўляюцца ўспышкі маланак і астранамічныя аб’екты. Штучна створаныя радыёхвалі выкарыстоўваюцца для стацыянарнай і мабільнай радыёсувязі, радыёвяшчання, радыёлакацыі, радыёнавігацыі, спадарожнікавай сувязі, арганізацыі бесправадных камп’ютарных сетак і ў мностве іншых абласцей.
 
Працэсы выпрамянення, распаўсюджвання і пераўтварэння радыёхваль вывучае [[радыёфізіка]] і [[радыётэхніка]].
 
Існаванне радыёхваль эксперыментальна даказана [[Генрых Рудольф Герц|Г. Герцам]] (1888).
 
Адрозніваюць радыёхвалі, узбуджаныя штучнымі крыніцамі ([[радыёперадатчык]]амі), і радыёхвалі, якія паступаюць ад пазаземных крыніц ці выкліканы [[маланка]]й.