Дзеясловы англійскай мовы: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 5 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q561029 (translate me)
Dziva4ok (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 7:
Дапаможныя дзеясловы (auxilliary verbs) выкарыстоўваюцца для выражэння граматычных катэгорый часу і ў некаторых выпадках ліку і асобы. У сучаснай англійскай мове іх толькі 4 - do, be, have i will. Гэтыя 4 дзеясловы звычайна не перакладаюцца на беларускую мову, калі выступаюць у ролі дапаможных, але ў сказах, дзе яны выступаюць у ролі асноўных дзеясловаў, яны перакладаюцца наступным чынам: do - рабіць, be - быць, have - мець і will - жадаць, загадываць (мадальны дзеяслоў). Усе вышэй пералічаныя дзеясловы з'яўляюцца няправільнымі, і маюць свае формы прошлага часу, прыслоўя прошлага часу (3-й формы) і г.д. Выкарыстанне do, be, have i will як дапаможных дзеясловаў можна праілюстраваць на наступных прыкладах.
 
Дапаможны дзеяслоў do: Do you like coffee? - Вы любіце каву? (do выражае пытанне); He does not read such books - ЕнЁн не чытае такія кнігі (does перадае 3-ю асобу адзіночнага ліку і "суправаджае" адмоўную часціцу not (не/ня)); I did study - Я сапраўды вучыў/Я займаўся, займаўся (did выкарыстоўваецца для перадачы прошлага часу, у сцвярджальных сказах дапаможны дзеяслоў do ўзмацняе сэнс асноўнага дзеяслова ("сапраўды, але ж")).
 
Ве ў якасці дапаможнага дзеяслова выкарыстоўваецца ў працяглым часе: What is he looking for? - Што енён шукае? (is перадае 3-ю асобу адзіночнага ліку цяперашняга часу, стаіць перад дзейнікам he (енён) і такой пазіцыяй выражае пытанне і з'яўляецца часткай канструкцыі выражэння працяглага часу). Таксама be служыць дапаможным дзеясловам у канструкцыях з пасіўным (залежным) станам (She was asked a lot of questions - Ей задалі шмат пытанняў) і перфектнымі (завершанымі) формамі (I have been waiting for a friend - Я чакаю сябра).
 
Выкарыстанне have i will як дапаможных дзеясловаў носіць больш абмежаваны характар. Have ставіцца ў канструцыях з перфектнымі (завершанымі) формамі асноўных дзеясловаў, прычым у завершана-працяглых формах енён яшчэ суправаджаецца 3-й формай дзеяслова be, як гэта паказана на вышэй прыведзеным прыкладзе "I have been waiting for a friend". А will выкарыстоўваецца для перадачы будучага часу і нярэдка выступае ў камбінацыі з дапаможнымі дзеясловамі be і have (I will have finished the work by 5 - Я скончу работу да пяці). У адрозненні ад have, які мае форму 3-й асобы адзіночнага ліку has, will як дапаможны дзеяслоў можа ставіцца толькі ў прошлы час (Future-in-the-Past), звычайна, ў канструкцыях з [[Даданы сказ часу і ўмовы англійскай мовы|даданым сказам умовы]] каб перадаць тое, што магло б адбыцца ў цяперашнім ці будучым часе, але так і не адбылася: I would go there if I had time - Я пайшоў бы туды, калі б меў час.
 
==Асноўныя дзеясловы==
==Спражэнне дзеясловаў англійскай мовы==
 
Найбольш распаўсюджанай формай дзеяслова англійскай мовы з'яўляецца просты інфінітыў (так званая 1-я форма няправільных дзеясловаў), якім выражаецца просты цяперашні час амаль для ўсіх лікаў і асоб, а таксама загадны лад (go to work - ідзі(це) на работу). Усе дзеясловы, акрамя мадальных, маюць форму 3-й асобы адзіночнага ліку цяперашняга часу выражаную суфіксам s(es) (he wants - енён хоча). Таксама ўсе дзеясловы, акрамя мадальных і некаторых іншых ставяцца ў працяглую форму з дапамогай суфікса ing і адпаведнай формы дапаможнага дзеяслова be. Правільныя дзеясловы (regular verbs) ў форме простага прошлага часу (Past Simple), ва ўсіх завершаных формах (Perfect Tenses) і ў залежным стане (Passive Voice) набываюць суфікс ed: I worked (я працаваў), he has finished (енён (толькі што) скончыў), it was discussed (гэта было абмяркавана). Няправільныя дзеясловы (irregular verbs) маюць спецыяльныя формы выражэння простага прошлага часу (2-я форма) і формы прошлага дзеепрыметніка для завершанага часу і залежнага стану. Звычайна ў падручніках па англійскай мове для чужынцаў і білінгвальных слоўніках (напрыклад, беларуска-англійскіх) прыводіцца спіс няправільных дзеясловаў англійскай мовы з пералічэннем усіх іх форм.
 
===Табліца няправільных дзеясловаў===
Радок 209:
===Can i may===
 
Мадальны дзеяслоў can у большасці выпадкаў выражае фізічную здольнасць, магчымасць штосьці зрабіць (I can swim -Я ўмею плаваць). Дзеяслоў may звычайна выражае дазвол ці забарону на тое ці іншае дзеянне (May I smoke here? - Можна мне тут курыць?). Can i may перадаюць таксама нязначную верагоднасць чаго-небудзь (He can/may be working now - Магчыма, енён зараз працуе). Абодва дзеясловы маюць форму прошлага часу could i might адпаведна. У будучым часе, і не толькі, can замяняецца сінонімам be able to (быць здольным на штосьці), а may замяняецца на пасіўную канструкцыю дзеяслова allow (дазваляць) - be allowed to. Выраз can't help звычайна перакладаецца "ня магчы не (рабіць што-небудзь)" (I can't help laughing - Я не магу не смяяцца).
 
===Must, have to i be to===
Радок 221:
===Should i ought to===
 
Дзеясловы should i ought to перадаюць ідэю аб тым, што пажадана альбо варта зрабіць, але не абавязкова: You should (ought to) read this book - Вам варта прачытаць гэту кнігу. Яшчэ яны могуць перадаваць верагоднасць, магчымасць чаго-небудзь: He should be at home now - ЕнЁн, верагодна зараз знаходзіцца дома. Таксама should можа выкарыстоўвацца для выражэння эмоцый: Why should I marry this guy? - Чаму гэта я павінна выходзіць за гэтага хлопца? Дзеяслоў should звычайна выкарыстоўваецца ў паўсядзеннай англійскай, а ought - у "сур'езных" сітуацыях: афіцыйная лексіка, бацькоўскія парады і г. д. Дзеяслоў should першапачаткова быў формай дзеяслова shall, але ў сучаснай англійскай мове яны разглядаюцца як самастойныя дзеясловы з рознымі значэннямі<ref>Krylova I.P., Gordon E.M. A Grammar of Present-day English. Practical Course. 12th edition М.:"КДУ", 2008, с.126, §104</ref>.
 
===Will===
 
Гэты дзеяслоў можа складаць цяжкасці пры перакладзе бо з'яўляецца адначасова звычайным правільным (са значэннем "праяўляць волю, загадываць") і дапаможным пры выражэнні будучага часу і мадальным. Мадальны дзеяслоў will i яго форма прошлага часу would могуць перадаваць звычкі, дзеянні які паўтараюцца час ад часу (He will sit for hours by the window - ЕнЁн сядзіць многія гадзіны ля акна). Адмоўная форма гэтых дзеясловаў выражае адмову каго-небудзь ад тых ці іншых дзеянняў ці брак у рабоце неадушаўленых прадметаў (My pen won't write - Мая асадка не піша). У камбінацыі з дзейнікам першай асобы will як мадальны дзеяслоў перадае праяўленне волі (I will not forgive her for that - Я ей гэтага не дарую/Я не жадаю ей гэта дараваць).
 
===Need i dare===
 
Дзеяслоў need можа быць і мадальным і звычайным. Значэнні, якія енён перадае: патрэба ў чым-небудзь ці яе адсутнасць: Need I repeat it? - Ці трэба мне гэта паўтарыць? Як мадальны дзеяслоў need звычайна сустракаецца ў пытаннях і адмоўных сказах. Можа выкарыстоўвацца ў сцвярджальных сказах, але гэта рэдкасць<ref>Krylova I.P., Gordon E.M. A Grammar of Present-day English. Practical Course. 12th edition М.:"КДУ", 2008, с.136, §118</ref><ref>Alexander L.G, Longman English Grammar Practice for Intermediate Students. 15th impression, Longman, 2003, Unit 11.12A, p178</ref>. Need як звычайны дзеяслоў не мае такіх абмежаванняў.
 
Мадальны дзеяслоў dare выкарыстоўваецца пераважна ў пытаннях і ў адмоўных сказах і выражае значэнне "асмельвацца, адважвацца": How dare you look at me? - Як ты асмельваешься глядзець на мяне? Можа выкарыстовацца і як звычайны правільны дзеяслоў ва ўсіх відах сказаў: He didn't dare to go there again - ЕнЁн не асмельваўся хадзіць туды ізноў. Выраз dare say з'яўляецца ўстойлівым і перакладаецца "асмелюсь сказаць, я лічу, магчыма".
 
==Фразавыя дзеясловы==
Радок 241:
*Чацверты: пераходны дзеяслоў+часціца+прыназоўнік (Put up with the noise - Цярпець шум, (літаральна: "прымірыцца"))<ref>Паводле апісанняў: Alexander L.G, Longman English Grammar Practice for Intermediate Students. 15th impression, Longman, 2003, Unit 8.6A, p116</ref>.
 
Трэба зазначыць што не ўсе фразавыя дзеясловы строга падпарадкуюцца такой сістэме. Напрыклад дзеяслоў work out можа быць непераходным (3-і тып) і значыць "практыкавацца ў спартыўнай зале, пампаваць мускулы", але можа выкарыстоўвацца з дапаўненнем, якое выражаецца займеннікам ці назоўнікам, тады енён робіцца пераходным (2-і тып) і перадае зусім іншы сэнс "вырашаць (задачу, праблему), распрацоўваць (праект)")<ref>Гл. [http://www.multitran.ru словарь Мультитран]</ref>.
 
{{зноскі}}