Праліў Вількіцкага: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 3:
'''Праліў Вількіцкага''' — [[праліў]], які аддзяляе [[паўвостраў Таймыр]] ад [[архіпелаг]]а [[Паўночная Зямля]] і злучае [[Карскае мора]] з [[мора Лапцевых|морам Лапцевых]].
Даўжыня праліва Вількіцкага складае 130 (104<ref name="bel4">{{кніга|загаловак=Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым|адказны=Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.|месца=Мн.|выдавецтва=БелЭн|год=1997|том=4|старонкі=172|старонак=480|isbn=985-11-0090-0|тыраж=10&nbsp;000}}</ref><ref name="sgeo">Словарь современных географических названий. — Екатеринбург: У-Фактория. Под общей редакцией акад. В. М. Котлякова, 2006.{{ref-ru}}</ref>) км, а шырыня ў самым вузкім месцы паміж мысам [[МысЧэлюскін Чалюскін(мыс)|ЧалюскінЧэлюскін]] і мысам Таймыр на [[Бальшавік (востраў)|востраве Бальшавік]] — 56 км. На ўсход ад Бальшавіка ад праліва Вількіцкага адгаліноўваецца ў паўночна-ўсходнім напрамку праліў Яўгенава, які аддзяляе гэты буйны востраў архіпелага ад невялікіх паўднёва-ўсходніх астравоў Старакадомскага і [[Малы Таймыр]]. На захад ад праліва Вількіцкага размешчаны чатыры невялікіх вострава Гейберга. Тут глыбіня мора складае ад 100 да 150 м, ва ўсходняй частцы — больш за 200 м.
Праліў названы ў гонар гідрографа і даследчыка Арктыкі начальніка галоўнага Гідраграфічнага ўпраўлення Расіі [[Андрэй Іпалітавіч Вількіцкі|Андрэя Іпалітавіча Вількіцкага]], які ў [[1913]] годзе ў рамках Гідраграфічнай экспедыцыі на ледаколах «Таймыр» і «Вайгач» распачаў няўдалую спробу прайсці праз праліў, але затрымаўся ў льдах. Упершыню гэтая найбольш паўночная частка [[Паўночны марскі шлях|Паўночнага марскога шляху]] была пройдзеная ў [[1878]] годзе шведам [[Адольф Эрык Нордэншэльд|Адольфам Эрыкам Нордэншэльдам]].