Лясныя рэзерваты паўднёва-ўсходняга атлантычнага ўзбярэжжа: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: 'thumb|right '''Лясныя рэзерваты паўднёва-усходняга атлантычнага ўзбярэ...'
 
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 5:
Лясныя масівы, размешчаныя на паўднёвым усходзе Бразіліі, на тэрыторыі штатаў [[Сан-Паўлу (штат)|Сан-Паўлу]] і [[Парана (штат)|Парана]], з’яўляюцца ўчасткамі [[Атлантычны акіян|атлантычных]] лясоў, якія найбольш захаваліся ва ўсёй Бразіліі. Для іх аховы ў гэтым рэгіёне створаны больш за 25 лясных рэзерватаў, якія займаюць плошчу каля 1692 тыс. га. Багацце расліннасці гэтага рэгіёна абумоўлена разнастайнасцю яго [[клімат]]ычных, [[Глеба|глебавых]] і [[Геаграфія|геаграфічных]] умоў. Амаль усё Атлантычнае ўзбярэжжа абрамлена паласой [[Мангравыя лясы|мангравых]] зарасляў.
 
У раёне [[Бразільскае нагор’е|Бразільскага нагор’я]] размешчаны [[Тропікі|трапічныя]] і [[Субтропікі|субтрапічныя]] паўлістападныя лясы. Яны складаюцца з [[Вечназялёныя расліны|вечназялёных]] шырокалісцевых парод дрэваў. Вільготны лес, які расце на вышыні 900—1300 м над узроўнем мора, — гэта царства [[Ліяна|ліян]] і [[Эпіфіты|эпіфітаў]]. Асноўная каштоўнасць атлантычных трапічных лясоў заключаецца ў іх высокай біялагічнай разнастайнасці. Іх насяляюць мноства [[Расліны|раслін]] і [[Жывёлы|жывёл]] (да 5 % відаў усёй сусветнай [[Фаўна|фаўны]] і каля 7 % відаў сусветнай [[Флора|флоры]]).
 
== Літаратура ==