Хачатур Абавян: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Artificial123 (размовы | уклад)
дрНяма тлумачэння праўкі
Тэгі: Праўка з маб. прылады Праўка праз мабільную версію сайта
Радок 36:
 
== Біяграфія ==
У 1818—1822 гадах навучаўся ў Эчміядзіне. У 1824—1826 гадах вучыўся ў армянскай школе Нерсісян ўу [[Тыфліс]]е. Яго настаўнікамі былі армянскія педагогі — Пагас Карадагці і паэт Аруцюн Аламдаран. У 1827—1828 гадах выкладаў у Санаінскім манастыры.
 
З мая 1828 працаваў ўу Эчміядзіне перакладчыкам і сакратаром армянскага Каталікоса. 27 верасня 1829 года з экспедыцыяй на чале з прафесарам Дэрпцкага ўніверсітэта Фрыдрыхам Паратам падымаецца на вяршыню [[Арарат]]а. У 1830—1836 гадах навучаўся ў [[Тартускі ўніверсітэт|Дэрпцкім універсітэце]]. У 1836 годзе вярнуўся на радзіму з мэтай адкрыцця ў Эчміядзіне семінарыі для падрыхтоўкі настаўнікаў армянскіх школ. Завяршыў эканоміка-геаграфічнае даследаванне «Аб шляхах паляпшэння эканамічнага і культурнага стану Арменіі і армянскага народа» (на нямецкай мове); адмова ад духоўнага звання.
 
У 1837—1843 гадах працаваў наглядчыкам мясцовага павятовага вучылішча ў Тыфлісе, адначасова адкрыў прыватную школу з мэтай падрыхтоўкі настаўнікаў для народных школ. З жніўня 1843 года працаваў наглядчыкам мясцовага павятовага вучылішча ў Ерэване. У 1843—1844 гадах удзельнічаў у фізіка-геаграфічных абследаваннях Усходняй Арменіі нямецкага географа М.Вагнера; суправаджаў прускага вандроўніка А.Гакстгаўзена ў паездках па Арменіі з мэтай вывучэння аграрных адносін; сумесна падарожнічаў па Арменіі з нямецкім паэтам Ф.Бодэнштэтам, пераклаў на нямецкую мову, па радзе апошняга, і падрыхтаваў да выдання ў Германіі армянскіх, курдскіх і азербайджанскіх песень. У 1845 годзе самастойна арганізаваў паездку да курдаў, вынікам якой сталі працы «Курды і іезіды», «Нарыс аб паходжанні, нацыянальных асаблівасцях, мове, побыці і звычаях курдаў» і інш. (на нямецкай мове).