Габон: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 98:
Габон багаты прыроднымі рэсурсамі, [[эканоміка]] мае пераважна сыравінную арыентацыю. ВУП на душу насельніцтва — каля 20000 долараў — у Габоне адзін з найбольшых у трапічнай Афрыцы. Тым не менш, даходы размяркоўваюцца нераўнамерна: 20 % насельніцтва валодаюць 90 % даходаў, а трэцяя частка насельніцтва жыве за рысай беднасці (2010). Вельмі выскокі ўзровень беспрацоўя, асабліва сярод моладзі (да 25 гадоў не меньш за 60 %).
 
Адносная эканамічная стабільнасць забяспечваецца за кошт [[экспарт]]у прадукцыі здабываючых галін прамысловасці. Вядучы сектар — нафтавы (84 % ад агульнага аб'ёму экспарту ў валютным вылічэнні і 46 % бюджэтных паступленняў)<ref>http://atlas.cid.harvard.edu/explore/?country=80&partner=undefined&product=undefined&productClass=HS&startYear=undefined&target=Product&year=2016</ref>. Пік здабычы нафты прыйшоўся на 1997 год (370 тыс. барэляў у дзень). Сёння (2016) здабываюць каля 220 тыс. барэляў у дзень, або 11,4 млн т.,<ref>http://www.opec.org/opec_web/static_files_project/media/downloads/publications/ASB2017_13062017.pdf</ref> дзве траціны здабычы прыходзіцца на кампаніі «Таталь-Габон» і «Шэл-Габон». У 2016 годзе Габон вярнуўся ў [[АПЕК]], уды ўваходзіў у 1975-1994. Паводле некаторых прагнозаў, запасы нафты вычарпаюцца ўжо ў 2025 годзе. Тым не менш, толькі ў канцы 2010-х Габон пачаў распрацоўваць праграму постнафтавай эканомікі.
 
Габону належыць 2-ое месца ў свеце па здабычы марганцавай руды (яе экспарт складае больш за 3,25 млн т. на год). Разведаныя запасы уранутрымліваючых руд — 40 тыс. тон. Маюцца радовішчы [[Жалезныя руды|жалезнай руды]], барыту, [[тальк]]у, [[волава]], [[свінец|свінцу]], [[Ніобій|ніобія]], [[малібдэн]]у, [[Тытан, хімічны элемент|тытана]], фасфату, [[золата]], [[дыямент]]аў. Прамысловыя запасы каштоўных парод драўніны ацэньваюцца ў 4 млрд куб. м. (штогадовы экспарт — 1,8 млн кубаметраў).