Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 64:
Здаўна па тэрыторыі краіны праходзілі шляхі шматлікіх міграцый афрыканскіх народаў, і гэта ў значнай ступені паўплывала на яе засяленне. Першымі жыхарамі на гэтай тэрыторыі, відаць, былі [[пігмеі]]. Аб існаванні зямель да захаду ад вытокаў Ніла, населеных цёмнаскурымі народамі, было вядома старажытным егіпцянам. Расшыфраваныя надпісы на егіпецкіх манументах распавядаюць аб краіне [[Уам]] (у раёне рэк [[Рака Мобу|Мобу]] і [[Рака Кембэ|Кембэ]]), населенай «чорнымі карлікамі - пігмеямі». На старажытнаегіпецкіх картах рэкі [[Рака Убангі|Убангі]] і Уэле зваліся Чорным Нілам і былі злучаныя з Белым Нілам ў адну раку.
 
=== Каланіяльны перыяд ===
У XVI - XVII стагоддзях на тэрыторыю міжрэчча Убангі - Шары з абязлюдзелых узбярэжжаў сталі прыходзіць паляўнічыя за жывым таварам. Тым не менш, з-за аддаленасці ад акіянаў і становішча ў сэрцы трапічнай гэтая краіна аж да XIX ст. заставалася невядомай еўрапейцам. Падчас [[Каланіяльны падзел Афрыкі|падзелу Афрыкі]] тэрыторыя будучай ЦАР увайшла ў сферу інтарэсаў французаў. У 1895 годзе Францыя стварыла залежную тэрыторыю Убангі-Шары. Пасля Першай сусветнай вайны калонія была аддадзена ў арэнду буйным кампаніям, якія прымушалі мясцовае насельніцтва працаваць у нечалавечых умовах на плантацыях [[гевея|гевеі]], кавы, не плацячы грошай і нават беручы ў заложнікі сем'і рабочых. Дзесяткі тысяч завербаваных у суседняе Конга абарыгенаў загінулі падчас прымусовых работ на будаўніцтве чыгункі Конга-Акіян. Усё гэта прывяло да моцнага антыкаланіяльнага "паўстання ручкі матыгі" (1928), жорстка задушанага каланіяльнымі ўладамі. У час Другой сусветнай вайны верх атрымалі антыфашысцкія галісцкія сілы.