Антон Луцкевіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 13:
| жонка =Зоф’я з [[Род Абрамовічаў|Абрамовічаў]]
}}
'''Анто́н Іва́навіч Луцке́віч''' ([[29 студзеня]] [[1884]], [[Шаўляй|Шаўлі]], [[Ковенская губерня]] — [[23 сакавіка]] [[1942]], перасыльны пункт [[Аткарск]]а, [[Саратаўская вобласць]]) — беларускі палітычны і [[грамадскі дзеяч]], [[Публіцыстыка|публіцыст]], [[літаратурны крытык]], [[Гісторыя|гісторык]], [[Мовазнаўства|мовазнаўца]], [[Выдавецкая справа|выдавец]]. Адзін з заснавальнікаў [[Беларуская сацыялістычная грамада (1902)|Беларускай сацыялістычнай грамады]], членсябра рэдакцый газет [[Наша доля]] і [[Наша ніва (1906)|Наша ніва]], адзін з выдаўцоў газеты [[Гоман (1916)|Гоман]]. Старшыня [[Віленская беларуская рада|Віленскай беларускай рады]], членсябра [[Рада БНР|Рады БНР]].
 
Ініцыятар абвяшчэння і аўтар праекта [[Трэцяя Устаўная грамата|Трэцяй Устаўной граматы]], паводле якой [[Беларуская Народная Рэспубліка]] абвешчаная незалежнай дзяржавай. З кастрычніка [[1918]] года старшыня [[Народны Сакратарыят Беларусі|Народнага сакратарыята БНР]], з лістапада старшыня [[Рада Народных Міністраў БНР|Рады Народных Міністраў]] (прэм’ер-міністр) і міністр замежных спраў. У снежні [[1919]] — лютым [[1920]] года старшыня Рады Міністраў [[Найвышэйшая рада БНР|Найвышэйшай Рады БНР]].
Радок 39:
=== Пераезд у Вільню ===
[[Файл:Vilienskija bielaruskija nastaŭnickija kursy.jpg|300пкс|міні|[[Віленскія беларускія настаўніцкія курсы (1915)|Віленскія беларускія настаўніцкія курсы]], [[1916]] год. Сядзяць [[Іван Іванавіч Луцкевіч|Іван Луцкевіч]], [[Баляслаў Пачопка]] (кіраўнік курсаў), Антон Луцкевіч.]]
У [[1904]] годзе арыштоўваецца ў Мінску за распаўсюджванне партыйнай літаратуры, выпушчаны з пазбаўленнем права пакідаць горад{{Sfn|Сідарэвіч А.|1997|с=402}}. На II з’ездзе Беларускай сацыялістычнай грамады ў [[1905]] годзе абіраецца членамсябрам яе ЦК{{Sfn|Сідарэвіч А.|1997|с=402}}. У лютым [[1906]] года сумесна з братам Іванам пераходзяць на нелегальнае становішча, пераязджаюць у [[Вільнюс|Вільню]]. Пераезд адбываецца з той прычыны, што распачалося следства ў справе замаху на мінскага губернатара [[Павел Рыгоравіч Курлоў|Паўла Курлова]]. Замах здзейснілі [[Іван Пятровіч Пуліхаў|Іван Пуліхаў]] і сёстры Ізмайловіч, якія былі частымі гасцямі на мінскай кватэры Луцкевічаў, таму апошнія аўтаматычна падпадалі пад падазрэнне{{Sfn|Антон Луцкевіч. Да гісторыі беларускага руху: выбраныя творы|2003|с=90}}. Ёсць звесткі, што з віленскімі кантактамі Луцкевічам дапамог Вацлаў Іваноўскі, іх супрацоўнік па пецярбургскай студэнцкай дзейнасці{{Sfn|Антон Луцкевіч. Да гісторыі беларускага руху: выбраныя творы|2003|с=11}}. На нелегальным становішчы ў Вільні браты жылі да [[1908]] года{{Sfn|Серыкава В.|2009|}}.
 
У верасні [[1906]] года пры непасрэдным удзеле Антона Луцкевіча, і з ініцыятывы яго брата Івана выходзіць першая легальная беларускамоўная газета «[[Наша доля]]», Антон стала ўваходзіць у склад рэдакцыі. Першы артыкул апублікаваў у 1906 годзе ў № 1 газеты «Наша доля»{{Sfn|Сідарэвіч А.|1997|с=403}}. Неўзабаве Наша доля падпадае пад забарону, ствараецца газета [[Наша ніва (1906)|Наша ніва]], Антон Луцкевіч у складзе яе рэдакцыі. Супрацоўнічаў з выдавецтвам «Нашай нівы», з 1913 года з [[Беларускае выдавецкае таварыства|Беларускім выдавецкім таварыствам]].
 
Разам з братам быў сярод заснавальнікаў у [[1910]] годзе ў Вільні [[Масонства|масонскай]] ложы «Еднасць» ({{lang-pl|Jendość}}). Ложа была створаная паводле ініцыятывы расійскіх масонаў, членаўсябраў [[Канстытуцыйна-дэмакратычная партыя|партыі кадэтаў]]{{Sfn|Серыкава В.|2009|}}. У «Еднасці» былі прадстаўлены ўсе асноўныя народы беларуска-літоўскага краю. Луцкевічы прытрымліваліся [[Краёўцы|краёвай ідэалогіі]]{{Sfn|Серыкава В.|2009|}}. Антон Луцкевіч актыўна ўдзельнічаў у дзейнасці масонскіх ложаў у Вільні. Ён уваходзіў у склад лож «Літва» і «Беларусь». У рамках іх дзейнасці Антон Луцкевіч актыўна займаўся выдавецкай дзейнасцю: ён з’яўляўся фактычным кіраўніком рускамоўнай «Вечерней газеты» і аўтарам бальшыні артыкулаў, самастойна распачаў выданне польскамоўнай газеты «[[Кур’ер краёвы]]» ({{lang-pl|Kurjer Krajowy}}), заклікаў усіх «грамадзян Краю» да працы на ягоную карысць і карысць народа{{Sfn|Серыкава В.|2009|}}.
 
3 [[1911]] года саўладальнік Віленскай бібліятэкі-чытальні «Веда»<ref>{{cite web|url = https://nn.by/?c=ar&i=94534|title = Дом, у якім прыдумалі краіну|author = Сяргей Паўлоўскі|authorlink = Сяргей Іванавіч Дубавец|coauthors = |date = 28 траўня 2000|publisher = nn.by|language = |archiveurl = https://web.archive.org/web/20171106075320/https://nn.by/?c=ar&i=94534|archivedate = 6 лістапада 2017|accessdate = 6 лістапада 2017}}</ref> Барыса Даніловіча, з [[1914]] года яе ўладальнік{{Sfn|Сідарэвіч А.|1997|с=402}}.
Радок 60:
=== Беларуская Народная Рэспубліка ===
[[Файл:Luckewicz fota090128.jpg|міні|Антон Луцкевіч.]]
[[18 сакавіка]] кааптаваны ад Віленскай беларускай рады ў склад [[Рада БНР|Рады Беларускай Народнай Рэспублікі]]. [[22 сакавіка]] [[1918]] года ў складзе дэлегацыі Віленскай беларускай рады прыязджае ў [[Мінск|Менск]]. Менавіта Антон Луцкевіч ініцыяваў [[Трэцяя Устаўная грамата|Трэцюю Устаўную грамату]] і напісаў яе праект, паводле якой [[25 сакавіка]] [[Беларуская Народная Рэспубліка|Беларускай народная рэспубліка]] была абвешчаная незалежнай дзяржавай{{Sfn|Сідарэвіч А.|2010|с=19}}. Пасля расколу БСГ адзін са стваральнікаў [[Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (1918—1924)|Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі]] (БСДП). У верасні — лістападзе 1918 года ўзначальваў беларускую надзвычайную дэлегацыю, якая наведала [[Украінская дзяржава|Украіну]], сустракалася з гетманам [[Павел Скарападскі|Паўлам Скарападскім]]. У часе наведвання Украіны Антон Луцкевіч таемна сустракаўся з Хрысціянам Ракоўскім, дзеячам бальшавіцкай партыі. У ходзе сустрэч Луцкевіч пераканаўся, што [[Расійская Савецкая Федэратыўная Сацыялістычная Рэспубліка|Савецкая Расія]] не прызнае Беларускую Народную Рэспубліку{{Sfn|Сідарэвіч А.|2010|с=19}}. 12 кастрычніка 1918 года Антон Луцкевіч прызначаны Радай БНР Старшынёй [[Народны Сакратарыят Беларусі|Народнага сакратарыята]], яму была давераная справа фармавання новага ўраду{{Sfn|Міхалюк Д.|2015|с=288}}. Арганізацыю новага ўрада Луцкевіч пачаў па прыездзе з Кіева, у лістападзе. Антон Луцкевіч мяняе назву Народны Сакратарыят на [[Рада Народных Міністраў БНР|Раду Народных Міністраў БНР]], ужывалася таксама Рада Міністраў БНР{{Sfn|Міхалюк Д.|2015|с=290}}. 11 лістапада Рада Рэспублікі зацвердзіла новы склад Рады Міністраў БНР, паводле пастановы Антон Луцкевіч стаў старшынёй Рады Міністраў (прэм’ер-міністрам) і міністрам замежных спраў{{Sfn|Міхалюк Д.|2015|с=290}}. 3 снежня 1918 года Рада і ўрад БНР на чале з Антонам Луцкевічам пераехалі ў Вільню, [[27 снежня]] — у [[Гродна]]. [[14 снежня]] 1918, [[2 студзеня|2]] і [[3 студзеня]] [[1919]] года Луцкевіч накіраваў ноты пратэсту польскаму ўраду супраць далучэння да [[Польская Рэспубліка (1918—1939)|Польшчы]] [[Беластоцкі павет (Расійская імперыя)|Беластоцкага]], [[Бельскі павет (Расійская імперыя)|Бельскага]] і [[Аўгустоўскі павет|Аўгустоўскага паветаў]]. У канцы сакавіка 1919 года перад пагрозай польскай акупацыі Гродзеншчыны і Віленшчыны ён і некаторыя членысябры ўрада БНР выехалі ў [[Берлін]]{{Sfn|Сідарэвіч А.|1997|с=403}}. Дамагаўся таго, каб прадстаўнікі БНР прынялі ўдзел у [[Парыжская мірная канферэнцыя|Парыжскай мірнай канферэнцыі]]. [[22 студзеня]] [[1919]] года падпісаў мемарыял беларускага ўрада старшыні Парыжскай мірнай канферэнцыі, у якім абгрунтаваў права беларускага народа на дзяржаўнае існаванне, прадставіў гісторыі беларускага руху і дзяржаўнасці, выказаў просьбу ў справе допуску прадстаўнікоў БНР на канферэнцыю{{Sfn|Лазько Р.|2009|с=104}}. Мемарандум меўся весці ў Парыж генерал [[Кіпрыян Антонавіч Кандратовіч|Кіпрыян Кандратовіч]]. [[21 сакавіка]] 1919 года Рада народных міністраў БНР зацвердзіла афіцыйны склад дэлегацыі, у якую ўвайшлі Антон Луцкевіч, міністр юстыцыі [[Аляксандр Іванавіч Цвікевіч|Аляксандр Цвікевіч]], радчыя — [[Кіпрыян Антонавіч Кандратовіч|Кіпрыян Кандратовіч]], [[Аляксей Азнабішын]] і [[Раман Аляксандравіч Скірмунт|Раман Скірмунт]], аташэ — Ю. Янкоўскі, [[Аляксандр Кузьміч Галавінскі|Аляксандр Галавінскі]] і [[Леанід Баркоў]], кур’ер — Юрка Камарынец{{Sfn|Лазько Р.|2009|с=105}}. Аднак на самой справе, са спазненнем больш чым праз месяц выехалі Кандратовіч, Азнабішын, Баркоў. Антон Луцкевіч далучыўся да іх у канцы траўня і на месцы ўключыў у склад дэлегацыі [[Яўген Міхайлавіч Ладноў|Яўгена Ладнова]], які прыехаў з беларускага асяродка ў [[Адэса|Адэсе]]{{Sfn|Лазько Р.|2009|с=105}}. Мірная канферэнцыя працавала ўжо пяты месяц, паспеўшы прыняць мемарандумы ўрадаў суседніх Беларусі дзяржаў — [[Польская Рэспубліка (1918—1939)|Польшчы]], [[Літва|Літвы]], заслухаць іх дэлегацыі. Галоўнай прычынай спазнення дэлегацыі БНР было адсутнасць фінансавання.
 
Антон Луцкевіч знаходзіўся ў [[Парыж|Парыжы]] на працягу трох месяцаў. Першапачаткова Луцкевіч не шукаў кантактаў з прадстаўнікамі Польшчы, паколькі ацэньваў яе як сіла варожую беларускай дзяржаўнасці{{Sfn|Лазько Р.|2009|с=108}}. Аднак ён змяніў пазіцыю, калі акупацыя Польшчай значнай часткі Беларусі пераўтварыла яе ў першаразрадны фактар міжнароднай палітыкі на беларускай геапалітычнай прасторы{{Sfn|Лазько Р.|2009|с=108}}. У ліпені ён наладзіў кантакт з кіраўніком польскай дэлегацыі на мірнай канферэнцыі, прэм’ер-міністрам [[Ігнацы Падарэўскі|Ігнацыем Падарэўскім]], а неўзабаве сустрэўся з ім. Луцкевіч перадаў польскаму прэм’еру праект «Дагавора аб утварэнні саюза суверэнных дзяржаў — БНР і Польскай Рэспублікі»{{Sfn|Лазько Р.|2009|с=109}}. Меркавалася стварэнне гэтага саюза на аснове раўнапраўя яго суб’ектаў, агульнага кіраўніцтва знешняй палітыкай і абаронай, агульнай мытнай прасторы, узаемнага забеспячэння правоў грамадзян на тэрыторыі саюзных дзяржаў і г. д. Да праекта дагавора быў прыкладзены праект дадатковай сакрэтнай дамовы, якая спалучала ў сабе вайсковую канвенцыю і пагадненне аб сумеснай барацьбе за ўсталяванне граніц з суседзямі{{Sfn|Лазько Р.|2009|с=109}}.