Мікалай Васілевіч Бірыла: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 32:
|Вікікрыніцы =
}}
'''Мікалай Васілевіч БІРЫЛАБірыла''' ({{ДН|10|9|1923}}, в. [[Вёска Скварцы|Скварцы]] Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці — {{ДС|1|10|1992}}) — беларускі мовазнавец. Акадэмік [[НАН Беларусі]] (1977; чл.-кар. з 1972), доктар філалагічных навук (1969), [[прафесар]] (1971). [[Заслужаны дзеяч навукі БССР]] (1978)<ref name="БС">{{кніга
|аўтар =
|частка = Бирилло Николай Васильевич
Радок 66:
У «Курсе сучаснай беларускай літа{атурнай мовы» (у сааўтарстве; 1961), манаграфіях «Націск назоўнікаў у сучаснай беларускай мове» (1986), «Беларуская граматыка» (у сааўтарстве; ч. 1—2, 1985—86), у шэрагу артыкулаў даследаваў пытаннІ фанетыкІ, арфаэпіі, акцэнтуацыі.
 
Шмат увагі аддаў лексікаграфіі. Яго артыкул «Да пытаннн аб тыпе і прынцыпах укладання беларускіх абласных слоўнікаў» {Працы Інстытута мовазнаўства АН БССР. 1958. Вып. 5) значна паўплываў на развіццё рэгіянальнай лексікаграфіі ў рэспубліцы. Прымаў удзел у падрыхтоўцы і рэдагаванні «Падручнага польска-беларускага слоўніка» (разам з А. Абрэмбскай-Яблонскай; Варшава, 1962), «Руска-беларускага слоўніка грамадска-палітычнай тэрміналогіі» (Мн., 1970), слоўніка «Славянская анамастычная тэрміналогія» (Скоп'еСкоп’е, 1983), «Слоўніка беларускай мовы. Арфаграфія. Арфаэпія. Акцэнтуацыя. Словазмяненне» (Мн., 1987).
 
М. В. Бірыла быў заснавальнікам новага ў беларускім мовазнаўстве кірунку — [[Анамастыка|анамастыкі]]. Ён аўтар трохтомнай манаграфіі «Беларуская антрапанімія»: т. 1 — «Уласныя імёны, імёны-мянушкі, імёны па бацьку, прозвішчы» (1966), т. 2 — «Прозвішчы, утворанын ад апелятыўнай лексікі» (1969), т. 3 — «Структура ўласных мужчынскіх імён» (1982). У апошнія гады жыцця даследчык працаваў над чацвёртым томам «Беларускай антрапаніміі» (уласныя асабовыя жаночыя імёны), «Слоўнікам беларускіх прозвішчаў», «Анамастыконам Вялікага княства Літоўскага XVI ст.». У гэтых і шэрагу іншых работ даследаваў лексічны склад, структуру і ўтваральную базу сучасных беларускіх прозвішчаў, эмацыянальна-ацэначныя формы як сучасных уласных асабовых імён, так і імён 16—18 ст., сучасную беларускую антрапанімічную сістэму і працэс яе фарміравання, тыпалогію славннскіх прозвішчаў, узаемасувязі беларускай антрапаніміі з антрапаніміяй рускай, украінскай, польскай і літоўскай моў. 3 дакладамі па анамастычнай праблематыцы выступаў на V—VII і IX Міжнародных з'ездахз’ездах славістаў.
 
Апублікаваў больш за 110 навуковых прац, у т. л. 8 манаграфій і слоўнікаў.