Іракезы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 90:
 
=== Жытло ===
Іракезы жылі ў вялікіх паселішчах ад 300 да 600 чалавек<ref>[http://www.encyclopedia.com/history/united-states-and-canada/north-american-indigenous-peoples/iroquoian Iroquoian facts, information, pictures]</ref>. Паселішчы будавалі на сухіх пагорках і прыпаднятых тэрасах каля [[рака|рэк]] і [[возера|азёр]] ўу непасрэднай блізкасці ад [[сельская гаспадарка|сельскагаспадарчых]] зямель і [[лес]]у з з запасам дроў. Вакол паселішчаў узводзілі частакол. Ён нагадваў вялізарны плецены кошык<ref>[http://exhibitions.nysm.nysed.gov/iroquoisvillage/slideonea.html A Mohawk Iroquois Village. Scenes from the Mohawk Iroquois Village (circa 1600) at the New York State Museum]</ref>. Знутры будаваліся жытлы.
 
Асноўным жытлом з'яўлялася [[драўніна|драўляная]] доўгая хаціна, што стала распаўсюджанай ужо да [[12 стагоддзе|XII]] ст. Яна была каля 12 м у шырыню, рознай даўжыні. На поўдні [[Правінцыя Антарыа|правінцыі Антарыа]] [[археалогія|археолагамі]] была знойдзена хаціна 94 м у даўжыню. [[Францыя|Французскіе]] [[езуіты]] [[17 стагоддзе|XVII]] ст. апісвалі значна меней доўгія дамы<ref>[http://www.thecanadianencyclopedia.ca/en/article/longhouse/ Longhouse - The Canadian Encyclopedia]</ref>. Асновай [[каркас]]а былі [[слуп]]ы, да якіх палоскамі [[Кара, біялогія|кары]] гарызантальна прымацоўвалі доўгія тычкі. Са знешняга боку крылі шырокімі лустамі кары. Знутры прастора падзялялася на камеры, разлічаныя на 1 - 2 сям'і і злучаныя праходам. У цэнтры камеры памяшчаўся агмень. Над ім рабілася адтуліна для выхаду дыму і пранікнення святла. Паабапал праходу месцілі лавы, на якіх спалі, і паміж якімі захоўвалі асабістыя рэчы і хатняе начынне.