Хрыста Боцеў: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
{{Асоба}}
{{цёзкі2|Боцеў}}
'''Хрыста Боцеў''' ({{lang-bg|Христо Ботев}}; {{ДН|6|1|1848}}-{{ДС|2|6|1876}})  — [[балгары|балгарскі]] [[паэт]], рэвалюцыянер і нацыянальны герой змагання супраць турэцкага панавання.
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся Боцеў ў сям'ісям’і Боцё Петкава, настаўніка і дзеяча нацыянальнага вызваленчага руху. Да [[1863]] года будучы паэт вучыўся ў родным горадзе Калоферы, восенню 1863 года з дапамогай Балгарскага таварыства ў [[Адэса|Адэсе]] і з дапамогай рускага віцэ-консула ў Канстанцінопалі Н. Герава паступіў у Другую Адэскую гімназію. Там ён пачаў пісаць вершы, за ўдзел у рэвалюцыйна-дэмакратычным руху быў у 1865 годзе выключаны з гімназіі. Пасля паэт вучыўся ў Новарасійскім універсітэце ў Адэсе, працаваў настаўнікам ў сяле Задунаеўка ў Бесарабіі. Боцеў належаў да пакалення балгарскіх эмігрантаў, якое было цесна звязанае з рускай інтэлігенцыяй (сімвалічны вобраз — Інсараў у «Напярэдадні» Тургенева).
 
У [[1867]] годзе Боцеў вярнуўся ў Калофер і там падчас урачыстасцяў у гонар Кірыла і Мяфодзія (цяпер нацыянальнае свята Балгарыі, адным з заснавальнікаў гэтай традыцыі быў бацька паэта) выступіў з антытурэцкай прамовай, пасля якой быў вымушаны пакінуць горад і эміграваць у [[Румынія|Румынію]].
 
У [[1869]] годзе паэт браў удзел у аб'яднанняхаб’яднаннях балгарскай эміграцыі ў [[Бухарэст|Бухарэсце]], пазнаёміўся і пасябраваў з Васілам Леўскім (у 1873 годзе Боцеў напісаў верш пра яго смяротнае пакаранне), увайшоў у Балгарскі цэнтральны рэвалюцыйны камітэт. Блізкім сябрам Боцева быў таксам беларускі рэвалюцанер Мікалай Судзілоўскі Русель. З [[1871]] года выдаваў газету «Слова балгарскіх эмігрантаў» («Дума на българските емигранти») і супрацоўнічаў з газетай «Свабода», якую выдаваў Любен Каравелаў. У 1876 годзе пачалося Красавіцкае паўстанне, падчас якога Боцеў (які не меў ніякага ваеннага досведу) разам з лейтэнантам рускай арміі Ніколам Вайноўскім кіраваў атрадам з 276 чалавек, які высадзіўся з парахода «Радзецкі», што прыплыў з Румыніі па Дунаі. Але на момант высадкі атрада паўстанне было амаль падаўленае. Спачатку атрад досыць паспяхова абараняўся, але ў канцы мая 1876 года яго становішча рэзка пагоршылася. Лічыцца, што 2 чэрвеня (21 мая па старым стылі) Боцеў быў смяротна паранены турэцкім снайперам на гары Враца і амаль адразу памёр. Згодна з яшчэ адной версіяй, Боцеў быў забіты кімсьці са сваіх паплечнікаў. Амаль усе ўдзельнікі атрада Боцева таксама загінулі.
 
У сваёй творчасці Боцеў арыентаваўся на вершы рускіх рэвалюцыйных дэмакратаў і асабліва на вершы Някрасава. Быў знаёмы з раманамі І.  С.  Тургенева, М. Чэрнэшэўскага. Адзін з самых знакамітых яго твораў — балада «Хаджы Дзімітр». У 1875 годзе Хрыста Боцеў і яго паплечнік Стэфан Стамболаў выдалі супольны зборнік «Песні і паэмы». З усёй творчай спадчыны Боцева захавалася крыху больш за дваццаць вершаў, большасць з якіх сталі народнымі песнямі. Першы поўны збор ацалелых твораў Боцева быў выдадзены ў 1907 годзе.
 
Праз два гады пасля смерці Боцева Балгарыя атрымала незалежнасць, і паэт разам з Васілам Леўскім хутка ператварыўся ў легендарную фігуру нацыянальнага адраджэння. У 1885 годзе дзень яго смерці аб'яўленыаб’яўлены святам (Дзень Боцева), у 12 гадзін у гэты дзень штогод гудкі сірэн заклікаюць усіх ушанаваць памяць тых, хто загінуў за нацыянальную незалежнасць. У 1890 годзе ў Врацы яму быў пастаўлены помнік. Яго імем названая гара Боцеў, самы высокі хрыбет Стара-Планіна, горад Боцеўград, вуліцы амаль у кожным горадзе Балгарыі і Румыніі, у расійскім горадзе Саранску і пік на Паўднёвых Шэтландскіх астравах. У 2009 годзе помнік Боцеву быў усталяваны таксама ў Адэсе.
Бюст Боцева зрабіў Заір Азгур (1959год).Аднайменны верш балгарскому паэту прысвяцищ Нил Гілевіч.
 
== Пераклады ==
На беларускую мову Х. Боцева перакладаў [[Ніл Сымонавіч Гілевіч|Ніл Гілевіч]]. А таксама Алесь Разанаў і Мікола Хведаровіч.
 
== Творы ==
* Ботев, Христо. Събрани съчинения в три тома. София, 1976, ред. колегия П. Динеков и др., т. 1 - — 517 стр., т. 2 - — 501 стр., т. 3 - — 743 стр.
 
{{зноскі}}
 
== Літаратура ==
* Бурмов, Александър. Христо Ботев и неговата чета. София, 1974, 785 с.
* Жечев, Николай. Христо Ботйов  — летопис за живота и дейността му 1847/1848 - — 1876. София, 2007, 305 с., ISBN 9549544436674
 
{{DEFAULTSORT:Боцеў}}