Юрый Мікалаевіч Гарбуноў: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{Асоба |імя = Юрый Мікалаевіч Гарбуноў |арыгінал імя = {{lang-uk|Ю́рій Микола́йович Г...'
 
Радок 19:
Пасля заканчэння інстытута пяць гадоў працаваў у драматычным тэатры ў [[Івана-Франкоўск|Івана-Франкоўску]]. Потым пераехаў у [[Кіеў]]. У 1997-1998 гг. быў памочнікам рэжысёра ў цэнтры «Арт-Велес», рэжысёрам клуба «Галівуд». Паралельна ў 1998 г. на канале УТ-1 вёў праграму «Три крапки», а ў 1999-м — «Щасливий дзвінок», якая стала для яго дэбютам у прамым эфіры.
 
У 2000 г. пачаў працаваць на [[Новы канал|Новым канале]]. Быў вядучым праграмы «Пад'ём», за якую разам са сваёй партнёркай [[Марыя Аляксандраўна Ефрасініна|Машай ЕўфрасінінайЕфрасінінай]] у 2002 г. быў удастоены прэміі «Тэлетрыумф» у намінацыі «Лепшае тэлевізійнае шоу». Таксама вёў сямейнае шоу «Гатовы на ўсё», шоу «Адзін за ўсіх» і «Цяпер ты ў арміі». У 2005 г. — вядучы праграмы «Пытанне для чэмпіёнаў» на канале [[СТБ]]. У чэрвені 2006 года прыйшоў на тэлеканал «[[1+1»]], дзе з Марычкай Падалкай пачаў весці інфармацыйна-забаўляльную ранішнюю праграму «Сняданак». З тых часоў з'яўляецца тэлевядучым [[1+1|канала 1+1]].
 
Быў нязменным вядучым ўсіх сезонаў рэйтынгавага шоў «Танцы з зоркамі», за якое ў 2007 і 2008 гадах разам з [[Ціна Караль|Цінай Караль]] атрымаў яшчэ дзве прэміі «Тэлетрыумф». Таксама быў вядучым шоў «Смакуем», «Зорка + Зорка» і «Суперзорка» на канале 1+1. З верасня 2010 года — адзін з вядучых эксперыментальнага гумарыстычнага шоў «ГПУ» на [[1+1|канале «1+1»]]. У снежні 2011 года — вядучы шоу «Прыгажосць па-ўкраінску». У 2012 годзе вёў гульнявое шоу «Я люблю Украіну». З лютага 2013 года — вядучы забаўляльнага «ПРОСТА шоу». Восенню 2013 года на канале 1+1 стартуе кулінарнае шоў «Вялікі пякарскі турнір», вядучым якога стане Юрый Гарбуноў. З 11 кастрычніка 2015 года — член журы ў шоу "Маленькія гіганты" на [[1+1]].
 
1 снежня 2015 года стаў заслужаным артыстам Украіны.