Індзейская рэзервацыя: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 19:
 
=== Туземныя вёскі Аляскі ===
У [[1924]] г. [[Абарыгены|абарыгеннае]] насельніцтва [[АлякаАляска|Аляскі]] атрымала права грамадзянства [[ЗША]]. Пасля абвяшчэння асобнага штата Аляска ў [[1959]] г. улады штата выкарысталі дазвол абвяшчаць сваёй маёмасцю землі, што не былі прыватнымі або не ўваходзілі ў склад населеных пунктаў. У выніку штат нацыяналізаваў каля 423 тысячы км². Значную частку гэтых зямель індзейцы, эскімосы і алеўты лічылі сваімі племяннымі тэрыторыямі.
 
У [[1971]] г. быў прыняты закон аб урэгуляванні зямельных прэтэнзій карэннага насельніцтва. Яму перадавалася ў агульнае карыстанне каля 180 тысяч км² і [[грошы|грашовая]] кампенсацыя. На гэтай тэрыторыі ўзнаўлялася абшчыннае традыцыйнае кіраванне. З [[1979]] г. дзейнічаюць міжплемянныя суды.
 
Нягледзячы на назву "[[вёска]]", туземныя вёскі — гэта не сельскія населеныя пункты, а пэўныя тэрыторыі, дзе дзейнічае абшчыннае кіраванне карэнных народаў, і якія могуць уключаць часткі [[горад|гарадоў]].
 
=== Племянныя тэрыторыі Аклахомы ===