Іван Антонавіч Ласкоў: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Бібліяграфія: афармленне
Радок 6:
 
== Біяграфічныя звесткі ==
У тры гад Іван навучыўся чытаць, але з прычыны матэрыяльных цяжкасцей пайшоў у школу толькі ў восем гадоў. У 1952, пасля заканчэння 3-га класу, самастойна здаў іспыты за 4-ы клас і быў адразу пераведзены ў 5-ы. З Беразякоў, у якіх ён жыў да 1952, дасылаў свае вершы ў піянерскую газету «Зорька», хаця іх не друкавалі, але на лісты адказвалі. Па ініцыятыве Анастасіі Феакцістаўны Мазуравай, рэдактара «Зоркі» яго ў 1952 адправілі ва Усесаюзны піянеркі лагер «Артэк» імя У. І. Леніна, дзе ён правучыўся з лістапада па сакавік 1953. Затам выхоўваўся ў Магілёўскім спецыяльным дзіцячым доме № 1, потым у школе № 2, якую скончыў у 1958 з залатым медалем і паступіў на хімічны факультэт [[БДУ|Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта]], які скончыў у 1964. Пры размеркаванні выказаў жаданне паехаць у г. Дзяржынск Горкаўскай вобл. РСФСР, дзе працаваў у Дзяржынскім філіяле Дзяржаўнага навукова-даследчага інстытута прамысловай і санітарнай ачысткі газаў /НДІАГаз/. З 1966 навучаўся на аддзяленні перакладу ў Літаратурным інстытуце імя А. М. Горкага ў Маскве. Па час вакацыяў працаваў у студэнцкім будатрадзе ў Заходняй Сібіры, наведаў Польскую Народную Рэспубліку, Сярэднюю Азію. У 1971 пасля заканчэнні з чырвоным дыпломам пераехаў у Якуцкую АССР, на радзіму сваёй жонкі, якуцкай пісьменніцы Гаўрыльевай Валянціны Мікалаеўны (на беларускай мове, у перакладзе С. Міхальчука, выходзіла яе кніга: Краіна Уот-Джулістана. Мн. 1981). З верасня 1971 да лютага 1972 працаваў у газеце «Молодежь Якутии», спачатку ўлічвальнікам лістоў, потым загадчыкам адзела рабочай моладзі. З лютага 1972 да лета 1977 працаваў у Якуцкім кніжным выдавецтве старшым рэдактарам аддзелу масава-палітычнай літаратуры. З лета 1977 працаваў старшым літаратурным рэдактарам, з 1993 — загадчыкам аддзелу крытыкі і навукі часопіса «Полярная звезда» ([[Якуцк]]). За палемічныя артыкулы пра бацькоў-заснавальнікаў АССР вясной 1993 быў звольнены з працы і ашальмаваны прадстаўнікамі якуцкай «інтэлігенцыі». Падрабляў выпадковай працай. Апошняе месцы працы — загадчык аддзелу прозы і публіцыстыкі ў двухмоўным дзіцячым часопісе «Колокольчик» // «Чуораанчык», які ўзначальваў Рафаэль Багатаеўскі. 29 чэрвеня 1994 г. знойдзены мёртвым «у лесе ўкаля ПлемгасаПлямгаса» [прыгарад Якуцка па Вілюйскаму тракту за Птушкафабрыкай]. Пахаваны ў Якуцку на прывілеяваных г. ззв. «Чыраеўскіх могілках» [Невялікі кавалак могілкаў па Маганскаму тракту для больш «значных» людзей, якія адгароджаны ад астатніх металёвай адгароджай]. На помніку напісана: "Ласков Иван Антонович 1942—1994. Писатель. Редактор якутского эпоса «Нюргун Боотур — Стремительный».
 
== Літаратурная творчасць ==