ФК Урал Екацярынбург: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 48:
 
'''«Урал»''' ({{lang-ru|Футбольный клуб Урал Екатеринбург}}) — [[Расія|расійскі]] [[футбольны клуб]] з горада [[Екацярынбург]], які выступае ў [[Расійская футбольная Прэм’ер-ліга|Прэм’ер-лізе]].
 
== Гісторыя ==
Датай заснавання клуба лічыцца 1930 год, аднак згодна з публікацыямі «Уральскага рабочага» вынікае, што ўралмашбудаўнікі стварылі першую футбольную каманду яшчэ ў 1927 годзе, калі толькі ўзводзіліся корпусы будучага завода. Тады ж каманда дэбютавала ў восеньскім першынстве [[Екацярынбург|Свярдлоўска]] пад назвай «Машынабудаўнік». Дэбют каманды ў турнірах СССР адбыўся на [[Кубак СССР па футболе 1938|Кубку СССР па футболе 1938]]. Тады клуб вылецеў на стадыі 1/128 фіналу, атрымаўшы паразу паводле сумы двух матчаў краснаўральскай камандзе «Калярмет». Дэбют у [[Чэмпіянат СССР па футболе|чэмпіянаце СССР]] датуецца 1947 годам. У гэтым сезоне свярдлоўскі клуб «Авангард» заняў у другой групе 9 месца з 10 магчымых. Каманда працягвала ўдзельнічаць у другой групе чэмпіянату СССР, прапусціўшы з прычыны рэзкага скарачэння колькасці каманд у розыгрышы сезоны 1950, 1951 і 1952 гадоў.
 
У сезоне 1953 года адбылося вяртанне клуба ў першынство краіны. Пачынаючы з гэтага часу, каманда пачала прагрэсаваць і з кожным сезонам набліжацца да найвышэйшай прыступкі лігі. У 1959 годзе «Машынабудаўнік» заняў другое месца ў 6 зоне класа «Б». Праз два гады ён атрымаў канчатковую назву «Вралмаш» і паўтарыў поспех, а ў сезоне 1962 года каманда заняла першае месца ў сваёй зоне. У фінале «Уралмаш» заняў трэцяе месца, што не дазволіла клубу прайсці на павышэнне ў класе. Аднак у 1963 годзе [[Федэрацыя футбола СССР]] прыняла рашэнне павялічыць лік каманд класа «А» да 38, падзяліўшы клас на дзве групы. Дадзенае рашэнне спрыяла выхаду клуба ў другую групу класа «А». У другой групе класа «А» каманда правяла шэсць сезонаў, завяршыўшы сезон 1968 года на першым месцы.
 
Сезон 1969 года клуб правёў у [[вышэйшая ліга чэмпіянату СССР па футболе|вышэйшай лізе чэмпіянату СССР]], аднак, заняўшы апошні радок, зноў вярнуўся ў дывізіён ніжэй. Гэта быў першы і апошні ўдзел свярдлоўскага клуба ў элітным савецкім футбольным дывізіёне. У далейшым клуб выступаў у другім і трэцім дывізіёнах савецкага першынства. У 1976 годзе быў зафіксаваны адзін з рэкордаў выніковасці ў гісторыі «Уралмаша». У рамках [[Другая ліга чэмпіянату СССР па футболе|другой лігі]] СССР чыцінскі «[[ФК Лакаматыў Чыта|Лакаматыў]]» прыехаў у Свярдлоўск, маючы ў сваім складзе толькі 10 футбалістаў. Матч скончыўся перамогай футбалістаў Свярдлоўска з лікам 9:0.
 
Пасля распаду СССР клубу выдалася магчымасць выступаць у [[Расійская Прэм’ер-ліга|вышэйшай лізе чэмпіянату Расіі]]. У ёй «Уралмаш» правёў пяць сезонаў з 1992 па 1996 гады, а найлепшым дасягненнем за гэты час было восьмае месца ў 1993 і 1995 гадах. У 1996 годзе клуб страціў магчымасць выступаць у эліце і апусціўся ў першую лігу. На наступны сезон клуб апусціўся яшчэ ніжэй — у другую лігу.
 
== Галоўныя трэнеры ==
* [[Аляксандр Тарханаў]] (2013—2015)
* [[Віктар Ганчарэнка]] (2015)
* [[Вадзім Скрыпчанка]] (2015—2016)<ref>[http://www.football.by/news/75947.html Вадим Скрипченко назначен главным тренером «Урала»]{{Ref-ru}}</ref>
* [[Аляксандр Тарханаў]] (з 2016 года)
 
 
== Спасылкі ==