Мікалай Васілевіч Зябніцкі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 34:
Мікалай Васільевіч Зябніцкі нарадзіўся [[17 снежня]] [[1919]] года ў вёсцы Новасухоціна (цяпер — горад [[Тайынша]] [[Паўночна-Казахстанская вобласць|Паўночна-Казахстанскай вобласці]] [[Казахстан]]а). Атрымаў сярэднюю адукацыю, пасля чаго працаваў настаўнікам. У [[1940]] годзе Зябніцкі быў прызваны на службу ў [[Рабоча-сялянская Чырвоная армія|Чырвоную армію]]. У [[1941]] годзе ён скончыў Арлоўскае пяхотнае вучылішча. З чэрвеня таго ж года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. У верасні 1941 года Зябніцкі ўзначаліў узвод атрада спецыяльнана прызначэння [[Заходні фронт (Вялікая Айчынная вайна)|Заходняга фронту]], які выконваў спецыяльныя заданні ў варожым тыле на тэрыторыі [[Смаленская вобласць|Смаленскай]] і [[Віцебская вобласць|Віцебскай]] абласцей<ref name="wh">{{warheroes|id==12536}}</ref>.
 
У красавіку [[1942]] года Зябніцкі быў прызначаны камісарам партызанскага атрада НКГБ БССР імя Дзяржынскага (больш вядомы як атрад «Другія»). Група выконвала спецыяльныя аперацыі на тэрыторыі Беларускай ССР. Так, [[4 ліпеня]] [[1942]] года атрад захапіў сакрэтныя дакументы аб дыслакацыі і стане некалькіх нямецкіх часцей. Падчас бою атрымаў цяжкае раненне, ад якога неўзабаве памер, камандзір атрада Павел Качуеўскі. Зябніцкі прыняў камандаванне атрадам на сябе. Атрад пад яго кіраўніцтвам праводзіў аперацыі ў [[Магілёўская вобласць|Магілёўскай]], [[Гомельская вобласць|Гомельскай]], [[Арлоўская вобласць|Арлоўскай]], [[Смаленская вобласць|Смаленскай]], [[Палеская вобласць|Палескай]], [[Чарнігаўская вобласць|Чарнігаўскай]] абласцях, знаходзчыся ў тыле ворага дваццаць месяцаў. За гэты час атрад здабыў вялікую колькасць важнейшай інфармацыі, пераданай у Цэнтр. Байцы атрада знішчылі 5 эшалонаў, 19 легкавых і грузавых аўтамашынаў, 377 салдатаў і афіцэраў праціўніка, разгромлены 13 акупацыйных валасных упраўленняў і турма ў [[Васілевічы|Васілевічах]], што дазволіла вызваліць 90 зняволеных, некалькі гарнізонаў. Байцы атрада рапрагандавалі цэлы паліцэйскі атрад, які са зброяй перайшоў на іх бок. На базе атрада былі сфарміраваны яшчэ тры разведвальныя групы. Яго колькасць узрасла да 219 чалавек<ref name="wh"/>.
 
{{зноскі}}