Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(удзельнік выдалены)
др (выдаленае кароткае апісанне змен)
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
Радок 1:
{{пішу|1=[[Адмысловае:Contributions/Севастополец|Севастополец]]|2=30 ліпеня 2018}}
{{Кампанія
|назва = Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод
Радок 25 ⟶ 26:
 
Прадпрыемства адкрытае ў 1975, акцыянаванае ў 1994. У 2005 42,7 % акцый належалі беларускай дзяржаве, 42,6 % — кампаніі «Слаўнафта», 12,2 % — кампаніі «МНПЗ Плюс», 2,4 % — іншым укладчыкам. Рынкавая вартасць кампаніі ацэньвалася як 1,1 млрд. [[USD]] (2005); занятыя каля 4 тыс. чал. (2005).
 
== Вырабы ==
На 2018 год ААТ «Мазырскi нафтаперапрацоўчы завод» вырабляла:
* аўтамабільны [[бензін]] АІ-92, АІ-95 і АІ-98 класа Еўра-5;
* [[дызельнае паліва]] экалагічнага класа 5 — летняе гатунку С (гранічная тэмпература фільтравальнасці не вышэй за -5[[Градус Цэльсія|°C]]), зімовыя гатунку F (да -20°C), класа 0 (тэмпература памутнення не вышэй за -10°C), класа 1 (т.фільтр. -26°C, т.памутн. -16°C) і класа 2 (т.фільтр. -326°C, т.памутн. -22°C), арктычнага кляса 4 (т.фільтр. -44°C, т.памутн. -34°C)<ref>{{Cite news|author=|title=Дызельнае паліва|url=https://mnpz.by/products/dizelnoe-toplivo|publisher=ААТ «Мазырскi нафтаперапрацоўчы завод»|lang=ru|date=2018|accessdate=17 ліпеня 2018}}</ref>;
* пячное побытавае [[паліва]] паводле ТУ BY 400091131.004-2009 (тэмпература запальвання ў зачыненым тыглі пры +62°C);
* топачная [[мазута]] (цеплыня згарання 39 900 кіля[[Джоўль|джоўляў]]/кг, т.запальвання +110°C, т.застывання +25°C, да 3% [[Серка|серкі]]);
* дарожны [[бітум]] «Мазырбіт» марак 50/70 (пранікненне пры +25°C у 5-7 мм), 55/65 (пранікненне ў 5,5-6,5 мм), 70/100 (адпаведна 7-10 мм) і 75/90 (7,5-9 мм)<ref>{{Cite news|author=|title=Дарожныя бітумы|url=https://mnpz.by/products/bitumy-dorozhnye-po-stb-en-12591-2010-en-12591-200|publisher=ААТ «Мазырскi нафтаперапрацоўчы завод»|lang=ru|date=2018|accessdate=17 ліпеня 2018}}</ref>;
* дахавы бітум БНК 40/180 (т.размякчэння +37°C — +44°C, глыбіня пранікнення іглы 16—21 мм) і 45/190 (т.разм. +40°C — +50°C, глыб.пранікн. іглы 16—22 мм);
* будаўнічы бітум БНК 70/30 (т.размякчэння +70°C — +80°C, расцягвальнасць пры +25°C прынамсі 3 см) і 90/10 (т.разьм. +90°C — +105°C, расцягвальнасць 1 см);
* звадкаваны нафтавы газ (аўтамабільны [[прапан]]-[[бутан]]; ПБА) — [[актанавы лік]] прынамсі 89, лішкавы [[ціск]] насычанай пары пры +40°C да 1550 кіла[[Паскаль (адзінка вымярэння)|паскаль]], прапану 50±10%;
* сумесь тэхнічных прапану і бутану (СПБТ) — бутанаў і [[бутылен]]аў разам менш за 60%;
* тэхнічны бутан (БТ) — бутанаў і бутыленаў разам звыш 60%<ref>{{Cite news|author=|title=Звадкаваныя паліўныя вуглевадародныя газы|url=https://mnpz.by/products/gazy-uglevodorodnye-szhizhennye-toplivnye|publisher=ААТ «Мазырскi нафтаперапрацоўчы завод»|lang=ru|date=2018|accessdate=17 ліпеня 2018}}</ref>;
* [[Алкілаванне|алкілат]] (актанавы лік прынамсі 91), які ёсць высокаактанавым складнікам бензіну;
* метыл-трэт-бутылавы эфір ([[МТБЭ]]) марак А (98% эфіру) і Б (96%);
* экалагічна палепшаны [[керасін]] (т.запальвання +40°C, да 10 [[міліграм]]ы серкі на кг);
* тэхнічная газавая серка — вадкая (99,98% серкі) і цвёрдая (камковая, 99,2% серкі) — для вырабу серкавай кіслаты і [[Гума|гумы]];
* бітумная сыравіна;
* нафтавы [[бензол]] (тэмпература [[Крышталізаванне|крышталізавання]] +5°C) для вырабу каўчука, [[Пластмаса|пластмасы]] і фарбавальніка;
* лёгкі каталітычны [[газойль]] (т.запальвання +80°C) марак А (т.застывання -15°C) і Б (-5°C) для кацельні і нафтахіміі;
* прастагонны вакуўмны газойль (т.заст. +16°C) гатункаў А (кінематычная [[клейкасць]] пры +50°C ад 5 да 25 мм²/секунда) і Б (ад 25,1 да 50 мм²/секунда) для вырабу базавай [[Аліва|алівы]] і цвёрдай [[Парафіна|парафіны]]<ref>{{Cite news|author=|title=Прастагонны вакуўмны газойль|url=https://mnpz.by/products/gazoyl-pryamogonnyy-vakuumnyy|выдавец=ААТ «Мазырскi нафтаперапрацоўчы завод»|lang=ru|date=2018|accessdate=17 ліпеня 2018}}</ref>;
* водаачышчаны вакуўмны газойль (т.заст. +41°C) для каталітычнага крэкінгу.
 
== Дапаможная інфраструктура ==
ААТ «Мазырскi нафтаперапрацоўчы завод» мае ў якасці падразьдзялення [[Мазырскі трамвай|трамвайнае кіраўніцтва]] (вул. Шашэйная, д. 30), якое з 1 жніўня 1988 года злучае Мазыр і завод сваім трамвайным маршрутам. Даўжыня маршруту складае каля 20 км, якія трамвай праходзіць за 40 хвілін. Штодня каля 50 трамваяў перавозяць блізу 5000 чалавек, большасць якіх складаюць супрацоўнікі завода, якія карыстаюцца гэтым транспартам задарма. [[Мазырскі політэхнічны каледж]] (вул. Катлаўца, д. 23) рыхтуе на патрэбы завода спецыялістаў па спецыяльнасці «перапрацоўка нафты і газу», якія атрымліваюць прафесію «аператар тэхналагічных установак». Навучанне доўжыцца цягам амаль 4 гадоў і ўключае праходжанне практыкі на заводзе, куды ўладкоўваюцца ўсе выпускнікі. Харчаванне на заводзе забяспечваюць 7 страўняў на 575 месцаў, у якіх штодня сілкуюцца каля 2000 чалавек. Камітэт фізічнай культуры завода ўтрымлівае дзіцячы спартыўна-тэхнічны клуб «Старт» і дзіцяча-юнацкую школу алімпійскага рэзерву «Жамчужына Палесся». Палац культуры «Мазырскага НПЗ» (бульвар Юнацтва, д. 1а) уключае тэатральна-канцэртную залу на 850 месцаў. За 2012 год Палац культуры прыняў звыш 96 000 наведнікаў. На яго сцэне працуюць мясцовыя гурты «Сваякі» і «Жывіца», а таксама балет-судыя «Алексіс», якія выступаюць на тэлебачанні і фестывалях, у тым ліку за мяжой. На паўднёвым усходзе [[Мазырскі раён|Мазырскага раёна]] «Мазырскаму НПЗ» належыць [[санаторый]] «Сосны» (вёска [[Стрэльск]], [[Крынічны сельсавет]]) на 136 месцаў. Санаторый мае медыцынскі корпус і басейн, спартыўнае поле са штучным пакрыццём і спартыўную залу, 1- і 2-мясцовыя нумары люкс і паўлюкс, пляж з распранальнямі на рацэ [[Прыпяць]]. 70% адпачывальнікаў складаюць супрацоўнікі завода з сем'ямі, каля 15% — заводскія пенсіянеры, рэшту — расійскія турысты<ref name="а"/>.
 
== Уладальнікі ==
Акцыянерамі завода з’яўляюцца: [[Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь]] — 42,76%, ААТ НГК «[[Слаўнафта]]» ([[Масква]], Расія) — 42,58%, ТАА «МНПЗ плюс» — 12,25%, [[Фізічная асоба|фізічныя асобы]] — 2,41%<ref name="а"/>.
 
== Спасылкі ==
* [http://mnpz.by Афіцыйная старонка]{{ref-ru}}{{ref-en}}
{{зноскі}}
{{Накід}}
 
[[Катэгорыя:Нафтаперапрацоўчыя прадпрыемствы]]
[[Катэгорыя:Прадпрыемствы нафтавай прамысловасці СССР]]
[[Катэгорыя:прадпрыемствыПрадпрыемствы Беларусі]]
[[Катэгорыя:прадпрыемствыПрадпрыемствы Мазыра]]
[[Катэгорыя:З’явіліся ў 1975 годзе]]