Ларыса Геніюш: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
(удзельнік выдалены)
др (выдаленае кароткае апісанне змен)
Радок 36:
Вершы Ларыса Геніюш пісала яшчэ ў гімназіі, друкавацца пачала ў 1939 годзе ў беларускіх эмігранцкіх перыядычных выданнях. У час вайны друкавалася ў газетах «[[Раніца (1939)|Раніца]]», «[[Беларускі работнік (1943)|Беларускі работнік]]», «[[Новы шлях (1942)|Новы шлях]]» і інш. У 1942 годзе ў Празе выйшаў першы зборнік яе паэзіі «Ад родных ніў», у якім пераважаюць нацыянальна-вызваленчыя матывы. Пісала вершы і ў зняволенні. Пасля вызвалення яе творчасць на працягу 10 гадоў была забаронена. У 1967 годзе пры садзейнічанні [[Максім Танк|Максіма Танка]] надрукаваны яе першы ў савецкай Беларусі зборнік «Невадам з Нёмана». Доўгі час Ларысе Геніюш дазвалялі выступаць толькі як дзіцячай пісьменніцы, апублікавала дзве кніжкі вершаў для дзяцей «Казкі для Міхаські» (1972), «Добрай раніцы, Алесь» (1976). Аўтар зборніка «На чабары настоена» (1982). Пасмяротна былі выдадзены найбольш поўныя і значныя зборнікі яе твораў.
 
У творчасці паэтэсы вобраз Беларусі скразны<ref>''М. Скобла'', 1997</ref>. Вершы Ларысы Геніюш меладычныя, прасякнуты фальклорнымі ўплывамі (паэмы «Куфар», 1967; «Маёй бабусі», апубл. ў 1989; «Даўніна», апубл. ў 1990). Звярталася да гісторыі Беларусі. Нязломнасцю духу вызначаюцца лагерныя творы («Крывёй напоўніліся поймы рэк», «Мы — народ»), кніга ўспамі-наўўспамінаў «Споведзь» (апубл. ў 1990). На яе вершы напісаны песні.
 
== Выбраная бібліяграфія ==