Малдова: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 91:
Буйнейшыя рэкі краіны — памежныя Прут і Днестр, што цякуць у глыбокіх далінах, на некаторых участках утвараючы каньёны. Большая частка краіны адносіцца да басейна Днястра, яго буйнейшыя правыя прытокі: Рэут, Ікель. Многія прытокі Днястра і Прута ў засушлівы летні перыяд перасыхаюць у нізоўях. Малдове належыць каля паўкіламетра берага Дуная з вёскай Джурджулешты — адзіным дунайскім портам краіны. Рака Ялпуг цячэ на поўдзень і ўпадае ў адзін з дунайскіх ліманаў.
 
[[File:Orhei, parc național 04.jpg|thumb|Стары Архей, вапняковыя скалы]]
Глебы пераважна чарназёмныя (75 %). Паўночная частка Малдовы належыць да лесастэпавай зоны, цэнтральная і паўднёвая — да стэпавай. Большая частка тэрыторыі Малдовы ўзараная. Карэнная стэпавая расліннасць захавалася толькі на невялікіх участках. Лясы займаюць 6 % тэрыторыі, захаваліся яны пераважна ў Кодрах. Лясное покрыва схілаў пададзенае пераважна грабамі і дубамі. Сустракаюцца таксама спадарожныя пароды — ліпа, ясень, клён, бук, рабіна, дзікая груша, дзікая чарэшня, кізіл.
 
[[File:Orhei, parc național 04.jpg|thumb|Стары Архей, вапняковыя скалы]]
У Малдавіі створана некалькі прыродных запаведнікаў: Кодры, Плаюл Фагулуй, Ягорлык і нацыянальны парк Архей