Малдова: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 103:
== Гісторыя ==
[[Файл:Humorstefan.jpg|thumb|left|150px|гаспадар малдаўскі [[Стэфан III Вялікі]]]]
[[File:МК и Молдова.jpg|thumb|left|Тэрыторыя Малдаўскага княства на сучаснай карце]]
Да 14 стагоддзя тэрыторыя сучаснай Малдовы была часткай уладанняў розных племянных саюзаў (гета-дакі, готы, анты) і дзяржаўных утварэнняў ([[Русь]], [[Галіцка-Валынскае княства|Галіцкае княства]], [[Залатая Арда]]). Гісторыя самастойнай Малдовы пачынаецца з ХІV ст, калі на карце сярэднявечнай Еўропы паўстала [[Малдаўскае княства]]. У ХVI ст. княства трапіла ў залежнасць ад Асманскай імперыі.
 
У канцы 18 стагоддзя [[Расійская імперыя]] ў выніку руска-турэцкай вайны анексавала левабярэжжа Днястра, у 1812 — Бесарабію, тэрыторыяю, якая і стала асновай для будучай Малдовы. У 1856 пасля паразы ў [[Крымская вайна|Крымскай вайне]] Расія вымушана была перадаць Малдове паўднёвую Бесарабію (праз тры гады яны разам ўвайшлі ў склад нованароджанай Румыніі), але ў 1878 паводле [[Берлінскі кангрэс|Берлінскага міру]] паўднёвая Бесарабія была вернута ў склад Расійскай імперыі.
 
У 1917 годзе ў Бесарабіі была абвешчана [[Малдаўская Дэмакратычная Рэспубліка]]. У 1918 яна дабраахвотна ўвайшла ў склад [[Румынія|Румыніі]]. З такім развіццём падзе не згадзіўся Савецкі Саюз і ў 1924 годзе на тэрыторыі [[Украінская ССР|Украінскай ССР]], на левым беразе Днястра ў раёнах са значнай доляй малдаўскага насельнітва была створана Малдаўская АССР. У 1940 годзе ў выніку падпісання [[Пакт Молатава-Рыбентропа|Пакта Молатава-Рыбентропа]] Румынія была вымушана саступіць Бесарабію [[СССР]]. На большай частцы Бесарабіі разам з заходняй паласой Малдаўскай АССР была ўтворана [[Малдаўская ССР]]. Падчас [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай вайны]] Малдова была акупавана ў 1941—1944 гадах нямецкімі і румынскімі войскамі. 24 жніўня 1944, у выніку Яска-Кішынёўскай аперацыі, тэрыторыя Бесарабіі была зноў занята савецкімі войскамі.
 
27 жніўня 1991 абвешчана незалежнасць Рэспублікі Малдова, тады ж была зацверджана афіцыйная назва. У 1992 напружаная палітычная сітуацыя ў зоне Прыднястроўя, якое з 1990 г. увяло рэжым самакіравання, перарасла ва ўзброены [[Прыднястроўскі канфлікт|канфлікт]]. У выніку сутыкненняў рэгіён на ўсход ад Днястра стаў дэ-факта самастойным.