Віцебск: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Тэг: рэдактар вікітэксту 2017
Тэг: рэдактар вікітэксту 2017
Радок 607:
 
Асноўнымі структурнымі восямі гістарычнага раёна служаць участкі мерыдыянальнага і шыротнага гарадскіх дыяметраў. У большай ступені гістарычная забудова лакалізуецца ўздоўж мерыдыянальнага напрамку — [[Вуліца Леніна (Віцебск)|вуліцы Леніна]]. На перакрыжаванні восяў знаходзіцца тэрыторыя былых адміністрацыйнай і ратушнай плошчаў. Вежа ратушы — адзіная вертыкаль калісьці развітога шматвежавага сілуэта Віцебска. Жылыя і грамадскія будынкі [[XVIII стагоддзе|XVIII]] — пачатку [[XX стагоддзе|XX стагоддзя]] фарміруюць забудову [[Вуліца Суворава (Віцебск)|вуліц Суворава]], [[Вуліца Талстога (Віцебск)|Л. Талстога]], [[Вуліца Камісара Крылова (Віцебск)|Крылова]], [[Савецкая вуліца (Віцебск)|Савецкай]], [[Вуліца Пушкіна (Віцебск)|Пушкіна]] і іншых, на асобных участках размешчаную суцэльным фронтам, а дзе-нідзе — больш рэдка, напрыклад у Задзвінні. Да асноўных помнікаў, якія захаваліся, адносяцца фрагменты Благавешчанскай царкпы, трынітарскі храм з манастырскай пабудовай, карпусы базыльянскага манастыра, Варварынскі касцёл, будынкі акруговага суда і жаночага духоўнага вучылішча і іншыя<ref name="СС">{{крыніцы/Страчаная спадчына|}}</ref>.
 
 
У параўнанні з іншымі гарадамі Беларусі ў Віцебску існуе адносна многа помнікаў эпохі [[класіцызм]]у<ref name="СС"/>.