Ліберыя: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 111:
 
== Эканоміка ==
Грашовая адзінка — ліберыйскі долар. З 1943 па 1982 у якасці грашовай адзінкі выкарыстоўваўся амерыканскі долар, які ў наш час ходзіць на роўных з ліберыйскім.
З ВУПам на душу насельніцтва меней за 1000 (!) долараў, Ліберыя ўпэўнена адносіцца да групы найменш развітых краін свету.
 
З ВУПам на душу насельніцтва меней за 1000 (!) долараў Ліберыя ўпэўнена адносіцца да групы найменш развітых краін свету. Каля 85% насельніцтва жыве ніжэй за міжнародную рысу беднасці. Узровень беспрацоўя складае 15 %. Такая цана палітычнай нестабільнасці і грамадзянскіх войнаў, бо яшчэ ў 1980 ліберыйскі паказчык ВУП на душу насельніцтва быў роўны, напрыклад, егіпецкаму. Падчас першай грамадзянскай вайны (1989-1996) ВУП скараціўся на 90 %. У канцы 1990-х Ліберыя пастаўляла зброю ў С'ера-Леоне ў абмен на алмазы, што прымусіла ААН накласці на алмазы ліберыйскага паходжання гандлёвае вета ("крывавыя алмазы"). Іншае вета тычылася ліберыйкай драўніны. У выніку Ліберыя атрымала 60 % дэфіцыт гандлю. Пасля сканчэння другой грамадзянскай вайны эканоміка Ліберыі фактычна не існавала, таму не дзіва, што ў наступнае спакойнае дзясяцігоддзе яна дэманстравала адныя з найхутчэйшых у свеце тэмпы росту. У 2006 былі знятыя вета, а ў 2010 краіна атрымала статус назіральніка ў [[Сусветная гандлёвая арганізацыя|СГА]]
Ліберыя вядомая як краіна «таннага фрахту». Лёгкасць атрымання ліберыйскага сцяга для карабля, а таксама адсутнасць плацяжоў за яго выкарыстанне прывяло да таго, што гандлёвы флот які ходзіць пад ліберыйскім сцягам адзін з самых вялікіх у свеце. Іх агульны [[танаж]] складае 99 млн. т.
 
Гістарычна склалася так, што эканоміка Ліберыі ў значнай ступені залежыць ад замежнай дапамогі, прамых замежных інвестыцый (Ліберыя — сусветны лідар па долі інвестыцый ў аб'ёме ВУП) і экспарту прыродных рэсурсаў, такіх як жалезная руда, натуральны каўчук і драўніна. Буйнейшы працадаўца — амерыканская кампанія Firestone, што займаецца вытворчасцю шын і валодае найбуйнейшай у свеце плантацыяй [[гевея|гевеі]], дзе ў 2015 працавалі 8000 чалавек.
 
У 2010-я ў Ліберыі пачалася здабыча нафты. Электраэнергетыка Ліберыі развіта слаба і прадстаўлена ў асноўным прыватнымі невялікімі генератарамі агульнай магутнасцю 20 МВт. У 2016-2018 з аднаўленнем ГЭС Маунт Кофі на рацэ Сент-Пол, зруйнаванай падчас першай грамадзянскай вайны, магутнасць узрасла ўпяцёра. Цяпер можна сказаць, што 80 % электраэнергіі Ліберыі вырабляецца на ГЭС. Тарыфы на электраэнергію — адныя з самых высокіх у свеце (54 цэнты за кВТ*гадз у 2013).
 
Ліберыя вядомая як краіна «таннага фрахту». Лёгкасць атрымання ліберыйскага сцяга для карабля, а таксама адсутнасць плацяжоў за яго выкарыстанне прывяло да таго, што гандлёвы флот, які ходзіць пад ліберыйскім сцягам, адзін з самых вялікіх у свеце. Іх агульныАгульны [[танаж]] складаеяго 993500 суднаў праўзыходзіць 100 млн. ттон, што складае 11 % сусветнага танажу, наперадзе толькі [[Панама]].
 
Асноўныя артыкулы экспарту: натуральны каўчук, жалезная руда, сырая нафта, какава-бабы, драўніна, золата; імпарту: нафтапрадукты, машыны, лекі, харчаванне. Цікава, што галоўныя партнёры па экспарце і імпарце — зусім розныя краіны (па экспарце — гэта Польшча, ЗША, Нідэрланды, Германія, Швейцарыя; па імпарце — Сінгапур, Кітай, Карэя, Японія). Гэта звязана з тым, што названыя азіяцкія краіны найбольш актыўна карыстаюцца паслугай ліберыйскага "зручнага сцягу".
 
== Некаторыя цікавінкі ==