Ліберыя: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 116:
Грашовая адзінка — ліберыйскі долар. З 1943 па 1982 у якасці грашовай адзінкі выкарыстоўваўся амерыканскі долар, які ў наш час ходзіць на роўных з ліберыйскім.
 
З ВУПам на душу насельніцтва меней за 1000 (!) долараў Ліберыя ўпэўнена адносіцца да групы найменш развітых краін свету. Каля 85% насельніцтва жыве ніжэй за міжнародную рысу беднасці. Узровень беспрацоўя паводле афицыйных дадзеных складае 15 %. Такая цана палітычнай нестабільнасці і грамадзянскіх войнаў, бо яшчэ ў 1980 ліберыйскі паказчык ВУП на душу насельніцтва быў роўны, напрыклад, егіпецкаму. Падчас першай грамадзянскай вайны (1989-1996) ВУП скараціўся на 90 %. У канцы 1990-х Ліберыя пастаўляла зброю ў С'ера-Леоне ў абмен на алмазы, што прымусіла ААН накласці на алмазы ліберыйскага паходжання гандлёвае вета ("крывавыя алмазы"). Іншае вета тычылася ліберыйкай драўніны. У выніку Ліберыя атрымала 60 % дэфіцыт гандлю. Пасля сканчэння другой грамадзянскай вайны эканоміка Ліберыі фактычна не існавала, таму не дзіва, што ў наступнае спакойнае дзясяцігоддзе яна дэманстравала адныя з найхутчэйшых у свеце тэмпы росту. У 2006 былі знятыя вета, а ў 2010 краіна атрымала статус назіральніка ў [[Сусветная гандлёвая арганізацыя|СГА]]
 
Гістарычна склалася так, што эканоміка Ліберыі ў значнай ступені залежыць ад замежнай дапамогі, прамых замежных інвестыцый (Ліберыя — сусветны лідар па долі інвестыцый ў аб'ёме ВУП) і экспарту прыродных рэсурсаў, такіх як жалезная руда, натуральны каўчук і драўніна. Буйнейшы працадаўца — амерыканская кампанія Firestone, што займаецца вытворчасцю шын і валодае найбуйнейшай у свеце плантацыяй [[гевея|гевеі]], дзе ў 2015 працавалі 8000 чалавек.