Варфаламей I (Патрыярх Канстанцінопальскі): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 61:
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся 29 лютага 1940 г. у вёсцы Айос Тэадорас на востраве Імроз (цяпер Гёкчэада) у [[Турцыя|Турцыі]]. Па этнічным паходжанні [[Грэкі|грэк]].
 
Скончыў сярэднюю грэцкую школу у [[Стамбул|Стамбуле]]. Па заканчэнні ў 1961 г. Халкінскай багаслоўскай школы на востраве Халкі быў пасвечаны ў [[Дыякан|дыякана]]. У 1961-1963 гг. служыў [[Афіцэр|афіцэрам]] у турэцкай арміі.
 
З 1963 па 1968 гг. вучыўся ў Папскім Усходнім інстытуце ў [[Рым|Рыме]], у [[Швейцарыя|Швейцарыі]] і [[Германія|Германіі]][[Мюнхенскі ўніверсітэт Людвіга-Максіміліяна|Мюнхенскім універсітэце]]). Быў лектарам у [[Грыгарыянскі ўніверсітэт|Папскім Грыгарыянскім універсітэце]]; доктар багаслоўя Папскага Усходняга інстытута (дысертацыя па тэме кананічнага права). Валодае грэцкай, турэцкай, ангельскай, італьянскай, нямецкай, французскай і лацінскай мовамі.
 
Па вяртанні ў 1968 г. у Стамбул працаваў у Халкінскай школе, дзе ў 1969 г. патрыярхам Афінагорам I быў пасвечаны ў прасвітара. Патрыярхам Дзімітрыем, які ўзышоў на пасад у 1972 г., быў прызначаны кіраўніком створанага тады Патрыяршага Кабінета.
 
25 снежня 1973 г. хіратанісан у [[Епіскап|епіскапа]] з тытулам [[Мітрапаліт|мітрапаліта]] Філадэльфійскага, з захаваннем пасады кіраўніка Патрыяршага Кабінета. У студзені 1990 г. прызначаны мітрапалітам [[Халкідон|Халкідонскім]]. З сакавіка 1974 г. аж да сваёй патрыяршай інтранізацыі быў членам [[Сінод|Сінода]] і шэрагу сінадальных камітэтаў.
 
Быў абраны кіраўніком Канстанцінопальскай царквы - Усяленскім Патрыярхам 22 кастрычніка 1991 г., чын інтранізацыі адбыўся 2 лістапада таго ж года.
Радок 79:
 
== Міжнародная дзейнасць ==
Вядомы сваім актыўным патранаваннем і арганізацыяй мерапрыемстваў, скіраваных на абарону навакольнага асяроддзя, дзякуючы чаму атрымаў неафіцыйны тытул «зялёнага Патрыярха». У 2005 г. быў узнагароджаны прэміяй [[ААН]] за заслугі ў справе абароны навакольнага асяроддзя.
 
У студзені 2004 г. Патрыярх Варфаламей наведаў [[Куба|Кубу]] і асвяціў першы на востраве праваслаўны храм. Шмат разоў наведваў [[ЗША]], дзе знаходзіцца найбуйнейшае кананічнае падраздзяленне пад ягонай юрысдыкцыяй. Удзельнічаў у Сусветным эканамічным форуме ў [[Давос|Давосе]] ў 1999 і 2006 гг.
 
23 студзеня 2007 г. Патрыярх Варфаламей выступіў на сесіі Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ) у Страсбургу. У сваім выступе ён падтрымаў імкненне Турцыі ўступіць у Еўразвяз[[ЕС]]. Ён высока ацаніў "важныя поспехі Турцыі ў прыняцці стандартаў ЕС і правядзенні рэформаў, якія пераглядаюць ўнутранае заканадаўства", і нагадаў, што Канстанцінопальскі Патрыярхат "заўсёды падтрымліваў еўраперспектывы" турэцкай дзяржавы. Ён таксама падкрэсліў важнасць талерантнага падыходу да цвярозага дыялогу паміж рэлігіямі. Разам з тым ён адзначыў, што ў адносінах Канстанцінопальскай Царквы і дзяржавы ў Турцыі застаюцца нявырашаныя праблемы:
* адмова турэцкіх уладаў прызнаваць «Сусветны» статус яго Патрыярхату,
* яго Патрыярхату
* адкрыць багаслоўскую школу на востраве Халкі і вярнуць уласнасць, якая належала раней Канстанцінопальскай Царквы.
Перад сваім выступам Патрыярх Варфаламей сустрэўся з прэзыдэнтам ПАРЭ Рэнэ ван дэр Ліндэнам і камісарам Савета Еўропы па правах чалавека Томасам Хамарбергам. Запрашэнне Патрыярха на сесію ў ПАРЕ выклікала пратэсты некаторых нацыяналістычна настроеных турэцкіх палітыкаў. У 2008 г., выступаючы 24 верасня ў Брусэлі перад дэпутатамі Еўрапарламента з прамовай, пацвердзіў сваю падтрымку еўраінтэграцыі Турцыі.
 
У красавіку 2008 г. уключаны часопісам [[Time]] у спіс 100 самых уплывовых людзей свету.
 
== Узаемаадносіны з каталіцкім светам ==
У лістападзе 2005 г. Варфаламей I запрасіў у Стамбул папу Рымскага [[Бенедыкт XVI (Папа Рымскі)|Бенедыкта XVI]]. Візіт адбыўся ў лістападзе 2006 г. Пантыфік стаў трэцім з першасвятароў Рыма, якія пабывалі ў Турцыі (яго папярэднік [[Ян Павел II (Папа Рымскі)|Ян Павел II]] наведаў гэтую краіну ў 1979 г., а Папа [[Павел VI (Папа Рымскі)|Павел VI]] - у 1967 г.). Папа прысутнічаў на літургіі ў храме Св. Георгія на Фанары 30 лістапада. Вітаючы яго, Патрыярх Варфаламей назваў "благаслаўленнем свету" візіт Папы на дзень [[Апостал Андрэй|апостала Андрэя]], прастольнае свята Усяленскай патрыярхіі, і сказаў, што смуткуе аб тым, што дзве царквы яшчэ не злучаныя. Па выніках сустрэчы Варфаламей I і Бэнэдыкт XVI выпусцілі Сумеснуюсумесную заяву.
 
25 траўня 2014 г. у Апостальскай дэлегатуры Ватыкана ў [[Іерусалім|Іерусаліме]] адбылася прыватная сустрэча паміж Патрыярхам Варфаламеем I і [[Францыск (Папа Рымскі)|Папам Францішкам]]. Па яе выніках была абвешчаная сумесная дэкларацыя, якая складаецца з дзесяці пунктаў, у якіх гаворыцца аб тым, што:
* сустрэча паміж біскупамі Рыма і Канстанцінопаля з'яўляецца крыніцай глыбокай духоўнай радасці і плёнам Божага Провіду;
* Патрыярх і Папа з нецярпеннем чакаюць дня, калі дзве Царквы змогуць сумесна ўдзельнічаць у цэлебрацыі Эўхарыстыі, і што гэта можна дасягнуць праз вызнаванне адзінай веры, пастаянную малітву, братэрскі дыялог;
Радок 102 ⟶ 101:
Асабліва можна адзначыць дзіўны факт гэтай сустрэчы - Папа Рымскі Францыск пацалаваў у знак пакоры руку патрыярху Варфаламею, які адчуў няёмкасць, не паспеўшы прыбраць руку ад пацалунку, пасля чаго ветліва адказаў крыжападобным лабазаннем.
 
У [[Руская праваслаўная царква|Рускай Праваслаўнай Царкве]] ахарактарызавалі сустрэчу і дэкларацыю як "прыватныя", паколькі Патрыярх Варфаламей не праводзіў кансультацый з іншымі памеснымі праваслаўнымі цэрквамі, адпаведна ён мог прадстаўляць выключна толькі Канстанцінопальскі Патрыярхат.
 
{{зноскі}}