Пакістан: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 115:
 
У 1990-я гады адбываецца развіццё ядзернай праграмы Пакістана пад кіраўніцтвам [[Абдул Кадыр Хан]]а, што стала прычынай увядзення ЗША санкцый супраць Пакістана. У [[1999]] годзе адбыўся [[Ваенны пераварот у Пакістане, 1999|ваенны пераварот]], да ўлады прыйшоў генерал [[Первез Мушараф]]. З пачатку 2000-х гадоў паўночна-заходні рэгіён Пакістана [[Вазірыстан]] з'яўляецца апорай руху [[Талібан]]. У [[2004]] у талібы захапілі фактычную ўладу ў рэгіёне. Пасля [[11 верасня 2001 года]] Пакістан афіцыйна спыніў падтрымку рэжыму талібаў і падтрымаў умяшанне ЗША супраць талібаў.
 
2007-08 гады прагрымелі дзвюма гучнымі падзеямі: ў снежні 2007 была забіта Беназір Бхута; а летам 2008, посмцячы за [[Карыкатурны скандал 2005—2006 гадоў|карыкатуры на прарока]], на дацкую амбасаду ў Ісламабадзе напалі тэрарысты.
 
Па дадзеных на чэрвень [[2009]] года<ref>Пакистан//Военное зарубежное обозрение, № 6 2009</ref> тэрыторыі Пакістана, пагранічныя з [[Афганістан]]ам, амаль не кантралююцца ўладамі гэтай дзяржавы. 28 красавіка [[2011]] года адбыўся [[Афгана-пакістанскі пагранічны канфлікт|пагранічны канфлікт]] паміж [[Афганістан]]ам і Пакістанам каля горада {{нп3|Ангур-Ада||en|Angoor Ada}}.