Сусветны банк: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Artificial123 (размовы | уклад)
дрНяма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 37:
 
[[Грошы]] на выдзяленне крэдытаў слабаразвітым краінам паходзяць ад унёскаў краін-удзельніц, аплаты краінамі ранейшых крэдытаў і дзякуючы [[эмісія|эмісіі]] [[аблігацыя|аблігацыяў]] на сусветных грашовых [[біржа]]х.
 
== Супрацоўніцтва з Беларуссю ==
У [[1992]] г. Рэспубліка Беларусь стала членам Групы Сусветнага банка<ref name="МЗС">{{cite web|url = http://mfa.gov.by/print/mulateral/organization/list/bel/d859fadcee84f665.html|title = Сусветны банк|date = |work = [[Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь]]|accessdate = 2018-10-10}}.</ref> За перыяд супрацоўніцтва Сусветны банк інвеставаў у значныя для Беларусі праекты больш за $ 1,7 млрд.<ref>{{cite web|url = https://nn.by/?c=ar&i=188103|title = Лукашэнка падзякаваў Сусветнаму банку за дапамогу ў рэалізацыі значных праектаў|date = 2017-03-29|work = [[Наша Ніва]]|accessdate = 2018-10-10}}</ref>
 
[[30 верасня]] [[2008]] г. з мэтай павышэння эфектыўнасці, якасці і ўстойлівасці паслуг па водазабеспячэнні і водаадвядзенні для 1,7 мільёнаў спажыўцоў, якія пражываюць у 20 раёнах краіны, рэалізуецца праект «Развіццё сістэм водазабеспячэння і водаадвядзення», які дапаўняе Дзяржаўную праграму па водазабеспячэнні і водаадвядзенні «Чыстая вада»<ref name="МЗС"></ref>.
 
З [[2009]] г. пачалася рэалізацыя праекта «Павышэнне энергаэфектыўнасці ў Рэспубліцы Беларусь», якая прадугледжвала пераўтварэнне ацяпляльных кацельняў, размешчаных у шэрагу гарадоў Беларусі, у ЦЭЦ, у выніку чаго, штогод будзе эканоміцца каля 90 мільёнаў метраў<sup>3</sup> прыроднага газу, што прывядзе да скарачэння выкідаў СО2 на 165000 тон у год. [[3 снежня]] [[2009]] г. у [[Мінск]]у было падпісана Пагадненне аб пазыцы на мэты развіцця (ПМР) у памеры 200 млн. долараў ЗША<ref name="МЗС"></ref>.
 
[[5 ліпеня]] [[2010]] г. было падпісана Пагадненне аб пазыцы Сусветнага банка ў памеры 42,51 млн. долараў ЗША і Пагадненне аб гранце Глабальнага экалагічнага фонда (ГЭФ) у суме 5,5 млн. долараў ЗША на мэт праекта «Абыходжанне з цвёрдымі бытавымі адходамі ў Рэспубліцы Беларусь», які прадугледжваў будаўніцтва ў г. [[Гродна]] вытворчасці для сартавання смецця і перадачы другасных рэсурсаў на далейшую перапрацоўку<ref name="МЗС"></ref>. [[28 верасня]] [[2010]] г. Савет выканаўчых дырэктараў Сусветнага банка ўхваліў дадатковую пазыку для Беларусі ў памеры 30 млн. долараў ЗША на фінансаванне праекта «Рэабілітацыя раёнаў, пацярпелых у выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС»<ref name="МЗС"></ref>. [[19 лістапада]] [[2010]] г. міністр транспарту і камунікацый [[Іван Шчэрба]] і кіраўнік прадстаўніцтва Сусветнага банка ў Беларусі Іван Велеў падпісалі пагадненне аб выдзяленні Рэспубліцы Беларусь пазыкі Сусветнага банка ў памеры 150 млн. даляраў ЗША на праект «Удасканаленне і мадэрнізацыя аўтамабільнай дарогі» (М-5/Е 271 Мінск — Гомель). Рашэнне аб выдзяленні пазыкі было прынята саветам выканаўчых дырэктараў Сусветнага банка [[11 лістапада]] [[2010]] г.<ref>{{cite web|url = https://nn.by/?c=ar&i=46217|title = Сусветны банк дасць Беларусі пазыку $150 млн|date = 2010-11-19|work = [[Наша Ніва]]|accessdate = 2018-10-10}}</ref>
 
У перыяд з [[15 верасня|15]] па [[17 верасня]] [[2014]] г. адбыўся візіт у Беларусь віцэ-прэзідэнта рэгіёну Еўропы і Цэнтральнай Азіі Сусветнага банка Лоры Так<ref name="МЗС"></ref>.
 
[[29 ліпеня]] [[2016]] г. кіраўнік прадстаўніцтва Сусветнага банка у Беларусі Ян Чул Кім паведаміў, што Сусветны банк выдзяляе 250 млн. долараў ЗША на рэканструкцыю аўтадарогі М6 Мінск — Гродна<ref>{{cite web|url = https://nn.by/?c=ar&i=174528|title = На рэканструкцыю аўтадарогі Мінск—Гродна Сусветны банк выдзяляе $250 млн|date = 2016-07-29|work = [[Наша Ніва]]|accessdate = 2018-10-10}}</ref>.
 
Беларусь і Сусветны банк працуюць над праектам «Павышэнне эфектыўнасці і якасці камунальных паслуг», які прадугледжвае падтрымку развіцця і мадэрнізацыі сектараў водазабеспячэння і водаадвядзення, а таксама абыходжання з цвёрдымі камунальнымі адходамі.
 
{{зноскі}}
 
== Гл. таксама ==