Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 76:
 
=== У час Вялікай Айчыннай вайны ===
[[Файл:БДУ. Германскія бамбардзіроўшчыкі над Мінскам у раёне Універсітэцкага гарадка 24–26 чэрвеня 1941.jpg|міні|злева|Германскія бамбардзіроўшчыкі над Мінскам у раёне [[Універсітэцкі гарадок БДУ|Універсітэцкага гарадка]]. У [[1940]] годзе адзін карпусоў БДУ быў перададзены штабу [[БВА]]]]
[[21 чэрвеня]] [[1941]] года адкрылася юбілейная навуковая сесія, была разгорнута святочная выстава, а на наступны дзень, [[22 чэрвеня]], пачалася [[Вялікая Айчынная вайна]]. У першыя ж дні вайны 450 добраахвотнікаў з ліку выкладчыкаў і студэнтаў пайшлі на фронт. За мужнасць і храбрасць, праяўленыя ў барацьбе з фашыстамі, 12 супрацоўнікаў і студэнтаў БДУ атрымалі высокае званне [[Герой Савецкага Саюза|Героя Савецкага Саюза]].
[[Файл:БДУ. Галоўны корпус з даху Дома ўрада.jpg|thumb|Галоўны корпус БДУ з даху Дома ўрада]]
 
[[15 мая]] [[1943]] года [[Саўнаркам СССР]] прыняў пастанову «Аб узнаўленні работы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта». Месца для яго было вызначана недалёка ад [[Масква|Масквы]], на станцыі {{нп3|Сходня (станцыя)|Сходня|ru|Сходня (станция)}}. [[Маскоўскі ўніверсітэт]] разам з іншымі ВНУ сталіцы перадаў БДУ вялікую колькасць вучэбнага і навуковага абсталявання, падручнікаў і наглядных дапаможнікаў, 18 тысяч тамоў навуковай літаратуры. У кастрычніку [[1943]] года за заняткі ўзяліся каля 300 чалавек.
 
=== Пасля вайны ===
Улетку [[1944]] года, пасля [[Аперацыя Баграціён|вызвалення Беларусі]] студэнты і выкладчыкі ўніверсітэта вярнуліся з Падмаскоўя ў [[Мінск]]. Начальнікам эшалона прызначылі франтавіка, лейтэнанта [[І. Мележ]]а — пазней вядомага пісьменніка. У [[1945]]—[[1946]] нав. г. з 895 студэнтаў 121 чал. быў дэмабілізаваны з арміі, 76 чал. з’яўляліся ўдзельнікамі [[Партызанскі рух у Беларусі|партызанскага руху]]. Праз год ва ўніверсітэце навучаліся 300 былых франтавікоў і партызан. У [[1975]] годзе ў памяць аб тых, хто з універсітэцкіх аўдыторый і навуковых лабараторый пайшоў у бяссмерце, аддаўшы жыццё за Радзіму, быў устаноўлены [[абеліск]] у самым ажыўленым месцы ўніверсітэцкага гарадка — побач з уваходам у галоўны корпус універсітэта.