Клічнік: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
{{Картка графемы
|назва = Клічнік
|выява = Bang.svg
|Арыгінал = EXCLAMATION MARK
|HTML = 33
}}
'''Клічнік''' (!) — [[знакі прыпынку|знак прыпынку]], які выконвае інтанацыйна-экспрэсіўную і адасабляльную функцыі, ставіцца ў канцы сказа для выражэння здзіўлення, прызыву, моцнага пачуцця, хвалявання і таму падобнага. Клічнік ставіцца ў канцы простага і складанага сказаў, якія вымаўляюцца з клічнай інтанацыяй:
''Эх, і прывабныя стаяць летнія дзянькі!'' (І. Навуменка). Клічнік ставіцца пасля звароткаў, якія стаяць у пачатку або ў канцы сказа, пасля выклічнікаў і гукаперайманняў, што стаяць у пачатку, у сярэдзіне ці ў канцы сказа, калі гэтыя словы вымаўляюцца з клічнай інтанацыяй: ''Піліпчык! Нясі з істопкі, што там ёсць у нас. Людзям час даўно снедаць'' (М. Лынькоў). Клічнік ставіцца ў канцы слоў і сказаў, якімі эмацыянальна перадаюцца прывітанні, развітанні, віншаванні, пажаданні, заклікі і інш.: ''Усім народам – мір і шчасце!'' (А. Астрэйка). Клічнік можа ставіцца ў дужках для выражэння эмацыянальных адносін да зместу выказвання: ''Сцэна (дадатковая), якая падвешана (!) над звычайнай сцэнай, важыць зноў жа ні многа ні мала – сорак пяць тон...'' (А. Васілевіч).